Грамадства1111

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі

Былы прэзідэнт Расіі нечакана замаўчаў у сацыяльных сетках пасля таго, як прэзідэнт ЗША абвясціў пра перакіданне да Расіі ядзерных падлодак у адказ на пагрозы Мядзведзева задзейнічаць «Мёртвую руку» — сістэму ядзернага ўдару ў адказ, створаную ў часы СССР, піша The Moscow Times.

Фота: AP

Раней не саромеючыся ў выказваннях і стаўшы галоўным агучвальнікам агрэсіўнай рыторыкі Крамля, Мядзведзеў не апублікаваў ніводнага паста ў сваім Telegram‑канале з 31 ліпеня.

Тады ён пагразіў Трампу ядзернай вайной і «хадзячымі мерцвякамі» ў адказ на заявы пра «мёртвую эканоміку» Індыі і Расіі. Замаўчалі таксама акаўнты Мядзведзева ў X як на расійскай, так і на англійскай мовах.

У адказ на пасты Мядзведзева Трамп спачатку прапанаваў яму «сачыць за словамі», а потым абвясціў пра размяшчэнне дзвюх падлодак флота ЗША ў «адпаведных раёнах», каб «абараніць» амерыканскі народ.

Пазней Трамп удакладніў, што адправіў субмарыны бліжэй да Расіі, і заявіў, што ЗША «цалкам гатовыя» да ядзернай вайны. «Пагроза прагучала, і мы палічылі яе недарэчнай», — сказаў Трамп.

Магчыма, Мядзведзеў зараз у «шоку», лічыць палітолаг Абас Галямаў: «Ён ужо даўно адвучыўся ад таго, што словы могуць мець наступствы. Жыццё ў такім рэжыме адвучыла яго ад гэтага».

Хоць Трамп не ўдакладніў, пра якія падлодкі ідзе гаворка, хутчэй за ўсё гаворка пра стратэгічныя субмарыны класа Ohio, мяркуе вайсковы эксперт Юрый Фёдараў.

«На кожным (такім) ракетаносцы ёсць 24 пускавыя ўстаноўкі ракет Trident. А на кожнай ракеце Trident ёсць 8 баявых галовак. Прыблізна 100‑кілатоннай магутнасці», — распавядае Фёдараў. Такім чынам, дзве названыя Трампам падлодкі нясуць больш за 350 баявых галоў. Яны здольныя цалкам знішчыць еўрапейскую тэрыторыю Расіі, а таксама гару Ямантаў, дзе знаходзіцца штаб «Мёртвай рукі», якой пагражаў Мядзведзеў Трампу, адзначае Фёдараў.

Каментары11

  • Васіль
    04.08.2025
    Медвядзёў выдаліў той свой пост, пра які вы пішаце.
  • Мiсцер Тамагаўк
    04.08.2025
    Дарэчы калi шклоўскi залупок палезе кудысцi то знiшчаць i калгаснае царства гэтымi трайдэнтамi.
  • глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах
    04.08.2025
    Мiсцер Тамагаўк, васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы эліты спяваюць спевы Маскоўскаму хану як Кадыраў , няхай ў нашых дзяцей Будзе шанс .

Цяпер чытаюць

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?21

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

Удараў па цягніках на Сумшчыне было два1

Як Дзмітрый і Віктар Лукашэнкі хацелі падарыць Ганне Сялук песню на дзень народзінаў7

У Маскве затрымалі кіроўцу, які ездзіў на беларускіх нумарах з лічбай «дзевяць»2

Украіна ўдарыла па ракетным караблі «Град» на Анежскім возеры ў Карэліі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?21

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць