Увечары 7 жніўня ратавальнікі ліквідавалі пажар у Рэчыцы.

Скрыншот відэа МНС
Пажар быў на вуліцы Заслонава ў прыватным сектары, да прыбыцця падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне некалькіх збудаванняў, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. У выніку здарэння агнём пашкоджаны два жылыя дамы, два гаражы, гаспадарчая пабудова і аўтамабіль. Пацярпелых няма. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
На пажары працавалі 5 пажарных аўтацыстэрнаў.
Каментары