Вайна55

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына

Больш за год зяць расійскага прадзюсара Іосіфа Прыгожына Яўген Ткачэнка лічыўся зніклым без вестак. Але цяпер ягоны статус змяніўся, піша Baza.

Яўген Ткачэнка з жонкай Данаяй Прыгожынай

Як расказаў тэлеграм-каналу «База» сам 56-гадовы Іосіф Прыгожын, Ткачэнку ў выніку так і не знайшлі — у канцы мінулага тыдня суд афіцыйна прызнаў яго загінулым. 

Іосіф Прыгожын — расійскі музычны прадзюсар, вядомы як арганізатар канцэртаў і менеджар папулярных артыстаў, у тым ліку сваёй жонкі, спявачкі Валерыі. Ён актыўна працаваў у расійскай эстрадзе з 1990-х, кіраваў лэйбламі і прадзюсарскімі цэнтрамі.

У апошнія гады трапляў у медыйныя скандалы з-за сваіх выказванняў пра палітыку і шоу-бізнэс. Актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне, але 25 сакавіка 2023 года ў СМІ шырока распаўсюдзіўся і выклікаў грамадскі рэзананс 35-хвілінны аўдыёзапіс размовы паміж Прыгожыным і мільярдэрам Фархадам Ахмедавым. У запісе абодва суразмоўцы ў нецэнзурнай форме на фоне ўварвання ва Украіну крытыкуюць кіраўніцтва Расеі. 26 сакавіка Прыгожын выступіў з заявай, што запіс з'яўляецца «фэйкам» з выкарыстаннем нейрасетак, але пазней паведаміў, што «нейкія моманты» ў размове сапраўдныя.

Каментары5

  • Аскольд
    12.08.2025
    земля стекловатой и бетоном.
  • Барадзед
    12.08.2025
    Точно, Пригожин - фамилия того главаря вагнеровцев, а я его Мизулиным называл.
  • С дачушки прыстроеннай за бугром
    12.08.2025
    Валерия, И дзирки у будке за аблезлай избой

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты32

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання17

Крэмль знайшоў спосаб, як без аб'яўлення мабілізацыі кінуць на вайну яшчэ 2 мільёны расіян17

Адабраную ў мецэната сядзібу ў Падароску выставілі на аўкцыён за 710 тысяч даляраў7

«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі12

Рабочы загінуў на будоўлі ў Мінску

Беларуска ў Турцыі пазнаёмілася з «ідэальным мужчынам». У выніку страціла грошы і выплачвае чужую растэрміноўку13

Чым цяпер займаецца Ксенія Дзягелька?9

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША49

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць