Грамадства22

Аўтобусам хутчэй, але пастаяць давядзецца. У сэрвісе продажу квіткоў расказалі пра сітуацыю на межах з ЕС

Сітуацыя ў міжнародных пасажырскіх перавозках змяняецца ледзь не кожны дзень. У пасажыраў, зразумела, узнікаюць пытанні: як планаваць паездку, які кірунак выбраць, чаго чакаць у дарозе. На іх адказаў сэрвіс продажу квіткоў «Атлас».

Польшча: аўтобус хутчэйшы за машыну, але пастаяць прыйдзецца

Гэты кірунак у пасажыраў лічыцца прывабным у тым ліку і з-за цаны квітка. Паездка да Варшавы з Гродна ці Мінска абыйдзецца танней чым да Вільні. Мала таго, за апошні месяц некаторыя перавозчыкі пайшлі і на зніжэнне цэнаў.

Квіткоў у наяўнасці хапае. А што з чэргамі? Кажуць, што сярэдні час чакання праходжання мяжы на машыне складае 7-9 сутак. Аўтобус у гэтым плане выйграе, але пасажырам усё ж трэба рыхтавацца да доўгага чакання.

Паводле даных на раніцу аўторка ў чарзе стаялі 140 аўтобусаў. Колькі гэта па часе? Ня менш за суткі, а ў некаторых выпадках можна ў чарзе правесці і 2 дні.

Зразумела, што сітуацыя ўплывае і на графік руху аўтобусаў. Вытрымліваць расклад складана, а часам немагчыма. Але перавозчыкі робяць усё магчымае, каб мінімізаваць нязручнасці для пасажыраў: напрыклад, у канале «Атлас: граница онлайн» можна знайсці ўсю інфармацыю пра пераносы або затрымкі рэйсаў.

Літва: паводле раскладу, але квіткі трэба купляць моцна загадзя

Тут, у адрозненні ад Польшчы, няма чэргаў. Аўтобусы і праз «Беняконі», і праз «Каменны Лог» ідуць строга па раскладзе і без затрымак. Але і без таго сур'ёзны попыт на паездкі ў апошні тыдзень яшчэ больш вырас. Таму падарожжа лепш планаваць загадзя. Цяпер, напрыклад, раскупленыя практычна ўсе квіткі да канца жніўня. Але на верасень квіткоў яшчэ хапае.

Што тычыцца цаны, то самы даступны варыянт з Мінска да Вільні — 190 рублёў.

Тое самае тычыцца і Латвіі

Квіткі ў Рыгу лепш браць загадзя. Рэйсавыя аўтобусы мяжу праходзяць без затрымак.

Каментары2

  • Лукоўскім
    19.08.2025
    Калі ўжо лука адпусціць 1300 палітзняволеных?
  • Жора
    19.08.2025
    Лукоўскім, а тут ёсць такія? Ці ў чэргах у аўтобусах? Пераблыталі адрасата.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць