Вайна22

«Робім проста нерэальныя рэчы». Амерыканскі бізнэсмен беларускага паходжання дапамагае вайскоўцам УСУ з ампутацыямі пачаць новае жыццё

Нядаўна амерыканскі бізнэсмен з беларускімі каранямі Юрый Арашыдзэ піў гарбату з былым галоўнакамандуючым Украіны Валерыем Залужным. Ва Украіне ўсе ведаюць, што ў Арашыдзэ — беларускія карані. А таксама — што дзякуючы яму сотні ўкраінскіх вайскоўцаў сталі на ногі пасля ампутацый. Юрый і яго калега, доктар-пратэзіст Якаў Градзінар стварылі дабрачынны фонд Protez Foundation. Ужо некалькі гадоў дзякуючы фонду вайскоўцы атрымліваюць бясплатныя пратэзы рук і ног — могуць зноў хадзіць (нават у горы) і абдымаць блізкіх, піша «Еўрарадыё».

Юрый Арашыдзэ, заснавальнік Protez Foundation
Юрый Арашыдзэ, заснавальнік Protez Foundation / @u.aroshidze

— Я ўвесь час кажу, што ў мяне кроў — грузінская, душа — украінская, што нарадзіўся я ў Беларусі, але з амерыканскім менталітэтам, — расказвае Юрый карэспандэнтцы «Еўрарадыё» на добрай украінскай мове.

«Нам бы нічога не ўдалося, калі б мы не былі такія … крэйзі?»

— Вы займаліся траковым бізнэсам, жылі ў ЗША, пры гэтым у вас яшчэ і беларускія карані. Здаецца, што да чаявання з Залужным з гэтай стартавай пазіцыі нічога не вядзе…

— А потым пачалася вайна. Для мяне гэта быў асабісты шок. Незадоўга да гэтага я шмат часу праводзіў у Кіеве, мае бабуля і мама родам з Украіны. І таму навіну пра вайну было эмацыйна складана прыняць.

У першыя дні ад шоку я проста не разумеў, што адбываецца. У мяне ў офісе вісяць два вялікія экраны, і на іх выведзеныя навінавыя парталы. І я проста без перапынку сачыў за навінамі на гэтых экранах. А потым стаў думаць, чым магу дапамагчы.

Яшчэ да вайны я быў знаёмы з доктарам Якавам Градзінарам [доктар-пратэзіст з Украіны, жыве ў ЗША. — «Еўрарадыё»]. У пачатку 2022 года мяне папрасілі дапамагчы Багдану Канавалаву — хлопцу з Дняпра са складанай ампутацыяй. Нас пазнаёмілі, мы дамовіліся, што Багдан будзе жыць у мяне, і я буду вазіць яго на пратэзаванне.

Тады я і пазнаёміўся з доктарам Якавам. Клініка, у якой ён працуе, знаходзіцца ў цэнтры Мінеапаліса. Якаў — унікальны чалавек. Ён пастар царквы, у яго сямёра дзяцей — і ў яго вельмі добрае сэрца.

У выніку Багдан атрымаў біянічны пратэз, вярнуўся ва Украіну. І пачалася вайна.

А мы з Якавам падумалі: а чаму мы не можам дапамагаць украінцам гэтак жа сама, як дапамаглі Багдану? Пры гэтым мы разумелі, што пратэзаванне — гэта самы дарагі від медыцынскіх паслуг, адзін пратэз каштуе ад 15 да 100 тысяч даляраў.

І мы думалі: акей, прывязем 5 вайскоўцаў, дапаможам ім, і ўжо нешта зробім. І калі прывезлі 5 вайскоўцаў, убачылі, наколькі гэта цяпер трэба Украіне. І мы атрымалі вялікую падтрымку людзей. За першы год вайны і працы цэнтра мы ні ў каго не прасілі грошай: людзі проста давалі. І мы зразумелі, што можам дапамагчы большай колькасці людзей.

Американский бизнесмен белорусского происхождения ставит на ноги военных ВСУ
Пратэзаванне ў Protez Foundation / Euroradio

Калі ў нас было шмат людзей, мы ўбачылі, што ім трэба абслугоўванне пратэзаў. І мы адкрылі першы пратэзны цэнтр ва Украіне. Наша галоўная місія — змяніць пратэзаванне ва Украіне. Мы разумелі, што не зможам дапамагчы ўсім у ЗША, але можам зрабіць так, каб пратэзаванне ва Украіне было лепшым.

Зразумеўшы, што не хапае кадраў, якія могуць пратэзаваць, мы адкрылі Protez Academy, дзе з нуля навучаем нашых пратэзістаў і фізіятэрапеўтаў.

Калі б мы з доктарам Якавам абодва не былі такія — не ведаю, як сказаць па-ўкраінску … крэйзі? — нам бы нічога не ўдалося. Але мы сышліся ў нашым жаданні дапамагаць, і часам робім проста нерэальныя рэчы.

— Якія?

— Мы наладзілі ўвесь працэс — ад пачатку, калі вайсковец запоўніў анкету, да таго, як ён скончыў рэабілітацыю. І ўжо запратэзавалі больш за 500 вайскоўцаў і дзяцей.

Мы таксама аб'ядналі больш за 4 тысячы донараў у 40 краінах свету, якія дапамагаюць нам рабіць пратэзы для ўкраінцаў, і гэта сапраўды крута. Калі мы кажам, што адзін пратэз каштуе мінімум 10 тысяч даляраў, можа здацца, што гэта непад'ёмная сума. Але нашы ахвярадаўцы данацяць па 10, 20, 50 даляраў — і вось ужо мы закрываем чарговы збор.

Protez Foundation дапамагае стаць на ногі не толькі вайскоўцам, але і дзецям.

За тры гады мы пабудавалі тры цэнтры Protez Foundation: адзін у ЗША і два ва Украіне. І сабралі каманду з матываваных людзей. А проста цяпер працуем з Міністэрствам унутраных спраў Украіны, каб адкрыць яшчэ адзін цэнтр.

«Навошта вам памяшканне на Майдане, у вас што, шмат грошай?»

— Адзін з вашых пратэзных цэнтраў працуе ў Закарпацці, самым бяспечным рэгіёне Украіны. А другі адкрыўся ў самым цэнтры Кіева, на Майдане. Чаму там?

— Так, у нас часам пытаюцца — навошта вам пратэзны цэнтр на Майдане, у вас што — шмат грошай? Не, у нас ёсць дамоўленасць з арэндадаўцам.

Але галоўнае — размяшчаючы Protez Foundation у цэнтры Кіева, мы паказваем стаўленне да вайскоўцаў. Калі яны прыходзяць у цэнтр, дзе ім прапануюць каву, калі яны атрымліваюць якасны сэрвіс, яны адчуваюць гэта стаўленне. Мы хочам, каб яны бачылі, што для іх зрабілі найлепшае.

У савецкай улады была традыцыя высылаць інвалідаў далей ад цэнтра горада. А Людовік XIV пабудаваў Дом ветэранаў у цэнтры Парыжа, каб вывесці вайскоўца на новы ўзровень. Мяне самога вельмі натхняюць украінскія вайскоўцы — яны ўсе вельмі зараджаныя на рэабілітацыю і вынік.

Цяпер у пратэзны цэнтр у Штатах мы бяром толькі вайскоўцаў са складанымі тыпамі ампутацый. Больш простыя выпадкі пратэзуем ва ўкраінскіх цэнтрах. А наша доўгатэрміновая задача — зрабіць пратэзаванне ва Украіне лепшым, вывесці яго на амерыканскі ўзровень.

Мы пратэзуем не толькі вайскоўцаў. Жанчынам, якія пацярпелі ў выніку вайны, дапамагаем без чаргі. А яшчэ мы разумеем, што часам траўма можа быць не звязаная з вайной.

І калі да нас звяртаюцца дзеці, якія перажылі ампутацыю з-за ДТЗ або любога іншага няшчаснага выпадку, мы дапамагаем ім без чаргі. Спачатку пратэзуем, а потым ужо шукаем грошы. Ужо 15 дзяцей атрымалі ў нас пратэзы.

— Вы даўно былі ў Кіеве?

— Я ўвесь час у Кіеве. Кожную ноч ты прачынаешся ад таго, што над горадам збіваюць дроны.

Летась я ва Украіне правёў больш часу, чым у Штатах. Але ў мяне ёсць магчымасць прыехаць дадому, у ЗША, і там перадыхнуць, таму што пасля некалькіх тыдняў знаходжання ва Украіне едзе дах. А ў маіх украінскіх калегаў гэтай магчымасці няма, і ўсё адно яны ўвесь час паказваюць крутыя вынікі.

Американский бизнесмен белорусского происхождения ставит на ноги военных ВСУ
Юрый Арашыдзэ і Якаў Градзінар / u.aroshidze

Калі шчыра, я думаю, што кожны, хто разумее, што адбываецца ва Украіне, павінен дапамагаць. Мы самі робім, што можам — і даем магчымасць дапамагаць іншым. Праз нас вы можаце дапамагаць аднаўляць жыцці людзей.

— Калі вы вывучылі ўкраінскую мову?

— Да вайны я не гаварыў па-ўкраінску і па-беларуску. Але з пачаткам вайны пачаў чытаць шмат украінскіх кніг, глядзець фільмы, ролікі на ютубе… Я ўбіраў мову, як дзіця, якое спачатку ўсё разумела, але не магло пачаць гаварыць.

А потым пачаліся сустрэчы з украінскімі міністрамі, сустрэчы ў Офісе прэзідэнта, запрашэнні ў эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў… Я разумеў, што калі не змагу весці размову на ўкраінскай, гэта будзе выглядаць не вельмі добра. Так што цяпер я ўжо маю зносіны па-ўкраінску. Яшчэ цяжкавата, але паступова атрымліваецца.

Калі вы хочаце, каб больш украінскіх вайскоўцаў зноў сталі на ногі, заданаціць можна тут.

Каментары2

  • Малайцы!
    21.08.2025
    Дабраславі цябе Бог і тваю працу, Юрка! Нізкі паклон!
  • Гэля
    22.08.2025
    Круты чэл

Цяпер чытаюць

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію10

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Сведка наступстваў жудаснага ДТЗ пад Светлагорскам: Кіроўца маршруткі занадта позна пабачыў той трактар4

Адбыўся пажар у «Вялікім княстве Сула»1

Дойліду з Брэстчыны, які будаваў цэрквы ў некалькіх краінах, далі калонію па чатырох палітычных артыкулах5

«Бацька Юрыя Дзям'янава не верыць у датычнасць сына». З'явіліся новыя падрабязнасці справы маньяка-ліфцёра6

Некаторыя падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі прыведзеныя ў вышэйшую ступень боегатоўнасці16

«Кадэбіст выйшаў з пакоя і пакінуў святару пісталет». Што адбываецца з ксяндзом Акалатовічам, якога абвінавацілі ў шпіянажы16

Кім Чэн Ын правёў маштабны ваенны парад і пахваліўся новай ракетай ФОТА4

У ДТЗ у Светлагорскім раёне, у якім загінулі шэсць чалавек, кіроўца маршруткі спачатку сутыкнуўся з трактарам3

Трамп заявіў пра ўвядзенне дадатковых пошлін 100% на тавары з Кітая2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію10

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць