Грамадства6868

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага

Сяргея Ціханоўскага на вечаровым стрыме спыталі, як ён адносіцца да загінулага ў турме лідара расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага і да яго дзейнасці. 

Аляксей Навальны. Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

Ціханоўскі распавёў, што меў мімалётнае знаёмства з Навальным. 

— Выпадкова сустрэліся на вуліцы. Літаральна 15 секунд — перакінуліся словам і разышліся. Ён тады мяне спалохаўся — такі вялікі барадаты дзядзька. Я тады яшчэ ў яго папрасіў нумар тэлефона, але ён пабаяўся яго пакінуць, — узгадаў Ціханоўскі. 

Ён сказаў, што лічыць Навальнага «сумленным, прыстойным чалавекам, героем».

— І яго імем будуць называць вуліцы, у тым ліку і ў Беларусі. Сто адсоткаў. Я гэта бачу. Гэта толькі пытанне часу, — мяркуе Ціханоўскі. 

Каментары68

  • Чавус
    22.08.2025
    Вуліцы беларускіх гарадоў чакаюць назвы у гонар беларускіх герояў.
  • Можа гэтак і трэба?
    22.08.2025
    Якая розніца? І без таго Навальнага >80% у гонар акупантаў ды катаў беларускага народа. Адным болей, адным меней. Гэта ж наша гісторыя.
  • Жора
    22.08.2025
    Як яшчэ можа лічыць прарасейскі гапонік?..

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць