Свет33

У Польшчы дапамогу выплачваюць амаль на 25 тысяч беларускіх дзяцей — за год іх стала крыху больш

Па колькасці сярод замежнікаў беларускія дзеці саступаюць толькі ўкраінцам, пiша Business Insider.

У першым паўгоддзі 2025 года ў Польшчы дапамогу «800+» выплачвалі на 24,7 тысячы беларускіх дзяцей. За год іх стала амаль на 200 чалавек больш. Усяго беларускім дзецям выдзелілі 117,5 мільёна злотых (прыкладна 27,5 мільёна еўра).

У гэтай статыстыцы ўлічваюцца дзеці, у бацькоў якіх няма польскага грамадзянства. Гэта значыць, што на самой справе беларускіх дзяцей у Польшчы пражывае яшчэ больш — мігранты з польскімі каранямі актыўна атрымліваюць грамадзянства і пераходзяць у іншую статыстычную калонку.

Па колькасці сярод замежнікаў беларускія дзеці саступаюць толькі ўкраінцам — 315 500 дзяцей з гэтай краіны атрымлівалі дапамогу ў першым паўгоддзі. Па статыстыцы іх стала на дзесяць тысяч менш, чым у мінулым годзе. Пасля беларусаў у спісе ідуць румыны (7000 дзяцей), расіяне (4000) і індусы (2800 дзяцей).

Дапамога «800+» выплачваецца на дзяцей штомесяц ад нараджэння і да 18 гадоў. 800 злотых — гэта прыкладна 187 еўра. Пакуль дапамогу плацяць на ўсіх дзяцей, якія пражываюць у Польшчы і вучацца ў польскіх установах адукацыі.

Але прэзідэнт краіны Караль Наўроцкі прапанаваў плаціць толькі на тых дзяцей, чые бацькі афіцыйна працуюць і плацяць унёскі ў фонд сацстрахавання. Гэта патрабаванне прэзідэнт звязаў з агульнай падтрымкай украінскіх уцекачоў. 

Каментары3

  • Мельхиор
    27.08.2025
    А сколько детей родилось в конкубинате с гражданами той же Украины. Естественно мы сразу оформляли украинское гражданство. Мы не враги своим детям. Тюрьмы и детдома им не желаем.
  • Лапідарый
    27.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Васіль
    27.08.2025
    "Пакуль дапамогу плацяць на ўсіх дзяцей, якія пражываюць у Польшчы і вучацца ў польскіх установах адукацыі." - гэта так працуе толькі для дзяцей украінцаў. Для ўсіх астатніх плацяць толькі тады, калі хтосьці з бацькоў працуе і плаціць ZUS.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным9

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Усе навіны →
Усе навіны

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі16

Вы не паверыце, з дапамогай чаго ў ЗША адганяюць ваўкоў ад статкаў4

У дворыкі Гродна вярнулася музыка. Улады збіраліся ўрэгуляваць выступленні1

ЗША ў найбліжэйшыя дні разгледзяць усе магчымыя спосабы ціску на Расію13

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове2

Маленькай краіне пашанцавала з назвай. Як востраў у Карыбскім моры зарабляе мільёны на даменным імені

Лявончык: Сумняюся, што Карпушонак кантралюе свой акаўнт. Гэта абароты з падручніка прапаганды5

«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак6

Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій расказаў пра сваю дзейнасць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным9

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць