Грамадства

Ва Уроцлаве адбудзецца спартыўна-музычны фестываль «Братэрства свабоды 2»

У найбліжэйшую суботу, 30 жніўня, ва Уроцлаве пройдзе спартыўна-музычны фэст «Братэрства Свабоды 2», які яднае беларускіх, украінскіх і польскіх спартоўцаў ды музыкаў. Апроч валейбольнага турніра і рок-канцэрта, гасцей і ўдзельнікаў фэста чакае шэраг цікавых актыўнасцяў і майстар-класаў.

Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам мерапрыемства з'яўляецца беларускі шматразовы чэмпіён свету і трэнер па самба Сцяпан Папоў. Летась да фэстывалю далучаліся і іншыя вядомыя беларусы: Аляксандра Герасіменя, Піт Паўлаў і іншыя. Сёлета чакаецца не менш цікавая і насычаная праграма з удзелам вядомых гасцей. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

У рамках фестывалю «Братэрства Свабоды 2» прадугледжаныя:

  • Аматарскі турнір па валейболе (9:00-16:00);
  • Трэніроўкі па аэробіцы і stretching;
  • Сямейныя эстафеты;
  • Майстар-класы па акрабатыцы, дзюдо і FCFS;
  • Забаўляльныя праграмы для дзяцей;
  • Канцэрт з удзелам беларускіх і ўкраінскіх гуртоў (ад 16:00);
  • Смачная ежа і напоі.

Пачатак фестывалю — 30 жніўня 2025 у 9:00 па адрасе: Уроцлаў, ul. Józefa Mianowskiego 2B.

Падрабязнасці — на інстаграм-старонцы мерапрыемства.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць