Здарэнні

У Пінскім раёне хлопцы ўгналі лодку і патапілі яе

У Пінскім раёне мясцовы жыхар паведаміў у міліцыю, што група хлопцаў спрабуе спусціць на ваду лодку ягонага суседа. Гісторыя гэтым толькі пачыналася.

Як высветлілі сілавікі, кампанія маладых людзей адпачывала каля возера і ўжывала алкаголь. У пэўны момант ім прыйшла ў галаву думка, што добра было б пакатацца на лодцы, якая стаяла на беразе без мацавання. Ініцыятарам стаў 19-гадовы беспрацоўны выпускнік пінскага каледжа.

Сусед уладальніка лодкі заўважыў сітуацыю і адразу паведаміў пра гэта ў міліцыю. Але да прыезду яе супрацоўнікаў хлопцы паспелі адплысці на некалькі метраў і патапілі судна, бо яно не вытрымала чацвярых.

Маладыя людзі патлумачылі, што проста хацелі пакатацца. Аднак следчыя кваліфікавалі іх дзеянні як угон, у дачыненні да аднаго з удзельнікаў завялі крымінальную справу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома74

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне5

Наўседа: Сітуацыю з аховай Ціханоўскай занадта драматызуюць5

Беларуску прызначылі кіраваць замкам у Францыі1

Сікорскі: Вайну ва Украіне спыніць прасцей, чым канфлікт на Блізкім Усходзе7

У Іспаніі цела чалавека знайшлі ў кватэры праз 15 гадоў. Да таго яго ніхто не шукаў1

За ростам выкарыстання беспілотнікаў Расіяй ва Украіне стаяць кітайскія заводы5

ШІ-апакаліпсіс? Частка тэхналагічнай эліты гатовая да канца чалавецтва17

У ЗША анансавалі «вялікую заяву» па пастаўках зброі Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома74

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць