Вайна

«Зуб не бралі, бо адсутнічала галава». Судмедэксперты расказалі, як ідэнтыфікуюць вернутыя Расіяй целы ўкраінскіх вайскоўцаў

У сярэдзіне ліпеня на Палтаўшчыну прывезлі тысячу целаў украінскіх абаронцаў, якіх Расія перадала ў межах чарговай рэпатрыяцыі. Целы дастаўлялі ў вагонах-халадзільніках, бо мясцовы морг не можа змясціць такую колькасць. Таму ўсе работы — агляд, адбор узораў і фіксацыя — вядуцца проста каля чыгункі, у палявых умовах, піша выданне «Слідство-Інфо».

Фота: Дзяніс Кліменка / «Слідство-Інфо»

На месцы працуе сем груп, у склад якіх уваходзяць следчыя, крыміналісты, судмедэксперты і выбухатэхнікі. Спачатку яны правяраюць, ці няма ў мяшках выбухоўкі, апісваюць целы (пол, рост, абутак, камуфляж) і прысвойваюць кожнаму індывідуальны нумар. Часам у адным мяшку аказваюцца фрагменты розных людзей, і гэта патрабуе асаблівай увагі, каб пазбегнуць памылак падчас ідэнтыфікацыі. З усёй тысячы целаў толькі ў аднаго вайскоўца знайшлі гранату без запала.

Фота: Дзяніс Кліменка / «Слідство-Інфо»

Наступны этап — адбор генетычнага матэрыялу. Звычайна гэта зубы, пазногці, валасы, а пры неабходнасці — фрагменты костак. Судмедэкспертка Віталіна Мароз тлумачыць, што бываюць выпадкі, калі атрымаць узоры вельмі цяжка, напрыклад, праз моцнае абвугленне пасля выбухаў. Яна апісала прыклад:

«Зуб не бралі, бо адсутнічала галава — узялі толькі пазногці са ступняў».

Усе ўзоры змяшчаюць у асобныя кантэйнеры з нумарацыяй. Калі сваякі ўжо здалі свае ўзоры ДНК, то пасля экспертызы іх супаставяць, і ў выпадку супадзення сям’я зможа атрымаць цела для пахавання. Часам даводзіцца браць матэрыял паўторна, калі першы аналіз не дае выніку.

У суседняй палатцы праводзяць медагляд целаў: робяць фота, фіксуюць асаблівасці — зубы, валасы, бараду, элементы адзення. Экспертка Галія Мустафіна адзначае, што гэтыя даныя вельмі важныя: яны дапамагаюць сваякам пацвердзіць, што цела сапраўды належыць іх блізкаму, а не толькі давярацца «лічбам у выніку ДНК-тэсту».

Пасля ўсіх працэдур целы вяртаюць у вагоны-рэфрыжэратары да моманту канчатковай ідэнтыфікацыі і перадачы родным.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Усе навіны →
Усе навіны

У Ерэване знайшлі мёртвай 23‑гадовую чачэнку, якая ўцякла з Расіі ад сямейнага гвалту. Яе задушылі6

Маштабны збой адбыўся ў Zoom, Snapchat, Signal і іншых

Зяленскі не выключыў «дрэнны сцэнарый» саміту ў Будапешце: як адрэагуе Украіна?7

Лукашэнка прапанаваў расіянам зняць сумесны фільм пра Лі Харві Освальда9

Зяленскі пасля сустрэчы з Трампам заявіў, што Кіеў не выведзе свае войскі з Данбаса6

«У бальніцы ў цяжкім стане». Падрабязнасці пра выпадак у Жодзіне, дзе вучань выпаў з акна школы

У ЕС абмяркоўваюць змену правілаў членства, каб дапамагчы ўступленню Украіны

Ліса і сабака разам апынуліся ў калодзежы ў Польшчы: ратавальнікі былі расчуленыя1

Кітайскі імпарт беларускага калію ў верасні ўпаў амаль утрая2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць