Свет2828

Туск: Затрыманы ў Беларусі манах наведваў свайго знаёмага святара. Мы рыхтуем меры ў адказ супраць Мінска

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паабяцаў адказ на затрыманне грамадзяніна Польшчы ў Беларусі нібыта за шпіянаж.

Дональд Туск. Фота: канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы

Дональд Туск назваў абвінавачанні манаха-кармеліта Гжэгажа Гавела ў шпіянажы абсурднымі. Паводле меркавання кіраўніка польскага ўрада, гэта правакацыя беларускіх спецслужбаў, пiша Onet.

«Я быў у кантакце з нашымі службамі, размаўляў таксама з міністрам Сікорскім наконт нашай рэакцыі. Адно ясна. Абвінавачанні беларускага боку абсурдныя. Паводле версіі Беларусі, польскі манах павінен быў атрымліваць матэрыялы, звязаныя з вучэннямі «Захад». Не можа быць і гаворкі пра тое, каб мы прынялі такі від правакацый», — сказаў Туск.

Паводле яго слоў, Польшча падрыхтуе адпаведныя меры, калі справа хутка не праясніцца.

«Я дагэтуль не ўпэўнены, які быў характар візіту нашага манаха. Па маёй інфармацыі, ён наведваў свайго знаёмага, святара, які жыве ў Беларусі. На гэты момант вядома толькі гэта.

Вядома, мы прымаем дыпламатычныя крокі, але, як вы ведаеце, Лукашэнка не найлепшы партнёр для гэтага. Не варта чакаць з таго боку добрай волі. Мы рыхтуем, скажу шчыра, адпаведныя меры, калі гэтая сітуацыя не зменіцца. І ў вельмі кароткія тэрміны», — заявіў польскі прэм'ер.

Ён дадаў, што пасля вяртання міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага з ЗША ўрад «падрыхтуе план дзеянняў на бліжэйшыя тыдні ў адносінах да Беларусі».

Напярэдадні КДБ абвясціў пра затрыманне ў Лепелі 27-гадовага грамадзяніна Польшчы. У прапагандысцкім сюжэце гаворыцца, што мужчына нібыта здабыў сакрэтны план вучэнняў «Захад-2026».

Затрыманы паляк выявіўся манахам-кармелітам Гжэгажам Гавелам.

Каментары28

  • Юрий
    05.09.2025
    Например правилами ВТО не регулируются тарифы на нефть и газ.
    ОПЕК+ добывает и поставляет около 40% мировой нефти.Но при этом значительно влияет на мировые рынки нефти.
    Почему бы ЕС и США(А так же союзникам,Австралии,Канаде,Японии,Южной Кореи,Тайваню и т.д.) Не ввести заградительные тарифы на нефть и газ для стран,которые вступают в картельные сделки.Условия отмены пошлин выход из картеля и рыночное ценообразование.
    Тем самым это подорвет нефтяные диктатуры и приведет к значительному снижению цен на нефть.
  • цыкада
    05.09.2025
    настоящие предатели находятся внутри кгб
  • Кралала
    05.09.2025
    Патрабуйце ад Партызанаў базу пашпартоў і затрымлівайце усіх у каго ёсць пашпарт прыкрыцця.

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ13

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі3

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з лідарам Сірыі аш-Шараа. Той увайшоў у Белы дом праз бакавыя дзверы3

Айцішнік напісаў раман. Нічога падобнага па-беларуску яшчэ не стваралася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць