Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў паведаміла, што права на ўдзел у штотыднёвых розыгрышах дазволаў паляваць на мядзведзя цяпер будуць мець толькі тыя, хто раней не атрымліваў у розыгрышах перамогі.

Фота: БТПР
У якасці мэты новаўвядзення заяўлена больш справядлівае размеркаванне магчымасцяў сярод сваіх членаў. Бо ахвотных, маўляў, надта шмат, а дазволаў — абмежаваная колькасць, усяго 20 на год.
З 1 ліпеня ў Беларусі ўпершыню дазволілі паляванне на бурага мядзведзя — першы раз з 1930-х гадоў. Паляванне дазволена ў любы час дня і ночы, з падыходу або з засады, але абавязкова ў прысутнасці кіраўніка палявання. Забіваць можна мядзведзяў любога полу і ўзросту.
На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў
За права забіць чарговага мядзведзя паляўнічы заплаціў больш за 117 тысяч рублёў
Ва Ушацкім раёне мужчыну будуць судзіць за забойства мядзведзя
Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт
Пад Барысавам забілі другога мядзведзя пасля адкрыцця палявання на іх
У Беларусі забілі першага за доўгі час мядзведзя
Каментары