На адным з участкаў у вёсцы Навумавічы Гродзенскага раёна, дачакаўшыся прыходу каляндарнай восені, нечакана зацвілі яблыня і сліва. Фатаграфіямі анамаліі падзяліліся чытачы Newgrodno.by.

Што будзе з гэтымі дрэвамі далей, сказаць складана. Наўрад ці надвор'е дазволіць ім вырасціць з гэтых кветак плады.

У мінулым годзе, дарэчы, анамальна цёплы верасень таксама быццам перанёс некалькі дрэў зноў у вясну.
Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца
Каментары