Больш за палову беларусаў з новага спісу, якія ваююць за Расію, маюць судзімасці
«Кіберпартызаны» апрацавалі новы спіс наймітаў з грамадзянствам Беларусі, якія ваююць на баку Расіі, які днямі апублікаваў украінскі праект «Хачу жыць», і падзяліліся некаторымі лічбавымі данымі.

Новы спіс складаецца з 596 чалавек, з якіх 8 ужо былі ў ранейшым спісе, астатнія — новыя.
Па стане на 2021 год грамадзянства Беларусі з іх сапраўды мелі 575 чалавек.

Большасць наймітаў (каля 57%) на той час мелі судзімасці або былі ў вышуку. Многія доўгі час не працавалі ў Беларусі. Усе падпісалі кантракт з Узброенымі сіламі РФ у 2025 годзе.

Такім чынам, робяць выснову «Кіберпартызаны», асноўная частка набору ў расійскае войска сярод беларусаў вядзецца сярод былых і дзейных асуджаных. Верагодна, як і ў папярэднім спісе, некаторыя найміты да вярбоўкі пастаянна жылі або адбывалі пакаранне па крымінальных артыкулах на тэрыторыі Расіі.
Каментары