Грамадства1515

Гісторык Ігар Мельнікаў выйшаў на волю

У верасні 2024 года ён быў асуджаны на чатыры гады калоніі. Але пасля тэрмін перагледзелі. 2 верасня Ігар Мельнікаў выйшаў на волю. Пра яго вызваленне паведаміла «Вясна».

Ігар Мельнікаў. Фота з яго фэйсбуку

Ігара Мельнікава затрымалі ў студзені 2024 года ў той жа час, калі адбылася аблава на салідарных з палітвязнямі.

Суд над ім пачаўся 10 верасня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле складала шэсць гадоў калоніі, мінімальнае — хімія.

Мельнікаву далі 4 гадоў калоніі. Пасля Вярхоўны суд разглядаў яго апеляцыю і зменшыў тэрмін да 2 гадоў, таму 2 верасня 2025 года гісторык выйшаў на волю.

Ігару Мельнікаву 44 гады. Родам ён з Бабруйска. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2002) і Варшаўскі ўніверсітэт (2005). У 2011 годзе атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук.

Як раней пісала «Наша Ніва», Ігар спецыялізаваўся на гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ды ваеннай гісторыі, выдаў паўтара дзясятка кніг па тэме.

У гісторыка была неадназначная рэпутацыя ў прафесійных колах. Ён пачынаў з заходнерусізму, адтуль пераскочыў у паланафільства, але ўрэшце прыйшоў у падкрэсленую беларускасць.

Мельнікаў крытыкаваў калег, а яны закідалі яму кан’юнктурнасць. Калі ў Беларусі наладжваліся адносіны з Польшчай, ён пісаў пра беларускіх жаўнераў Войска Польскага. А пасля 2020-га пераключыўся на іншае.

Перад затрыманнем ён казаў, што рыхтуе кнігу пад назвай «Прыступіць да ліквідацыі». Па словах гісторыка, яна мусіла распавядаць пра «гісторыю барацьбы савецкіх міліцыянераў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў… [і ўтрымліваць] унікальныя факты пра здраднікаў з батальёна «Дальвіц», паліцыяў і іншых памагатых нацыстаў, якія не давалі вярнуць мірнае жыццё ў БССР».

Каментары15

  • Ну-ну
    09.09.2025
    Шляхта, а мо паедзе ў краіны ЭЗ фоткаць масты, вакзалы, чыгунку, хабы і г.д., раз так хутка вызвалілі ягоныя любімыя лукашысцкія вертухаі.
  • Мутный
    09.09.2025
    Писал и нашим, и вашим. Думал самый хитрый. Не помогло. Щас эмигрирует и будет оттуда писать, уже только нашим. Ещё чего доброго и в ЕС полезет. Сколько таких мутных потом сбегают или клевещут.
  • на сваёй скуры паспрабаваў працу добрых чэкістаў
    09.09.2025
    "барацьбы савецкіх міліцыянераў і чэкістаў супраць былых... " у што казаць на сваёй скуры паспрабаваў працу добрых чэкістаў , чакаем іншую кнігу з іншай назвай ....

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й12

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

«Душыць проста за горла пачуццё несправядлівасці». У Маладзечне аграсядзібу тэрарызуе статак кароў6

Вальфовіч упэўнены, што савецкая вайсковая тэхніка ў Беларусі праслужыць яшчэ гадоў з 2013

У Беларусі амаль перасталі купляць расійскія машыны1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў4

Наста Базар знайшла новую працу — будзе каардынаваць дапамогу экс-палітвязням42

Мінэнерга расказала, як цяпер будзе асвятляць вуліцы7

Чыноўнікі папярэдзілі пра адказнасць за негатыўныя інтэрнэт-водгукі аб таварах3

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі рыхтавацца да прамых перамоў з Расіяй4

Малфой з «Гары Потэра» стаў нечаканым сімвалам Новага года ў Кітаі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й12

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць