Грамадства2121

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Мельнікаў за кратамі ўжо паўгода. Сутнасць абвінавачвання невядомая.

Ігар Мельнікаў, фота з яго інстаграма

Сітуацыя з гісторыкам, гідам-рэканструктарам Ігарам Мельнікавым даволі тыповая для цяперашняй Беларусі. Дакладна вядома, што ён арыштаваны і ўтрымліваецца ў СІЗА, але няма канкрэтыкі ні наконт даты затрымання, ні наконт таго, у чым абвінавачваюць Мельнікава.

@nashaniva Арыштавалі каларытнага гісторыка Ігара Мельнікава. Прычым трымаюць у КДБ #беларусь #кгб #польша #армия #беларусьсейчас #бчб #2020 #история #гісторыя #нашаніва ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Апошняя актыўнасць Мельнікава ў інстаграме датуецца 21 студзеня 2024 года. Неўзабаве гісторык прапаў. Яго затрымалі, і, хутчэй за ўсё, з сутак ён так і не выйшаў.

Калі б Мельнікава затрымлівалі па «народным» артыкуле 342 КК, то справу даўно перадалі б у суд. Тут жа сітуацыя відавочна больш складаная. Да некаторых прыяцеляў Мельнікава даходзіла інфармацыя, што гісторыка ўтрымліваюць у СІЗА КДБ. Дзе ён цяпер — таксама ніякай пэўнасці.

Мельнікаў спецыялізаваўся на вайсковай гісторыі і гісторыі перыяду знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939). Ён выдаў паўтара дзясятка кніг па тэме Заходняй Беларусі.

У гісторыка была неадназначная рэпутацыя ў прафесійных колах. Ён пачынаў з заходнерусізму, адтуль пераскочыў у паланафільства, але ўрэшце прыйшоў у падкрэсленую беларускасць.

Мельнікаў крытыкаваў калег, а яны закідалі яму кан’юнктурнасць. Калі ў Беларусі наладжваліся адносіны з Польшчай, ён пісаў пра беларускіх жаўнераў Войска Польскага. А пасля 2020-га пераключыўся на іншае.

«Рыхтую да друку новую кнігу «Прыступіць да ліквідацыі». Новае выданне — гэта ўнікальныя факты па гісторыі барацьбы савецкіх міліцыянераў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў у першыя пасляваенныя гады. «Прыступіць да ліквідацыі» — гэта лагічны працяг маёй папярэдняй кнігі «Калабарацыянізм. Анатомія здрады». Спадзяюся выдаць кнігу да Дня беларускай міліцыі — 4 сакавіка», — пісаў Мельнікаў за некалькі тыдняў да арышту. Выглядае, што кніга так і не выйшла.

Макет апошняй кнігі, якая так і не выйшла. Фота з яго інстаграма

«Спрабуе ўседзець на двух крэслах? Думае, што яго не пасадзяць? Пасадзяць, толькі трохі пазней», — сумна прадказваў Кастусь Шыталь.

«Ізноў персанажы «неверагодныя» актывізаваліся. Ніяк не супакояцца. Зайздросна ім, што беларускі гісторык працягвае працу», — абураўся ў адказ Мельнікаў.

Мельнікаў пакуль не прызнаны палітвязнем, але перадусім таму, што праваабаронцы нідзе публічна не абвяшчалі факт яго пераследу. Аднак няма сумневаў, што калі стане вядомым, па якіх артыкулах абвінавачваюць Мельнікава, то ён атрымае статус палітзняволенага.

***

Ігар Мельнікаў нарадзіўся ў 1980 годзе ў Бабруйску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2002) і Варшаўскі ўніверсітэт (2005). Кандыдат гістарычных навук (2011).

Каментары21

  • Быдла ў балаклаве
    23.07.2024
    Блазан, думай невераголныя іншыя, а аказалася, што сам.
  • Беларусы
    23.07.2024
    ПКК, неабходна вызваляць тэрыторыю Беларусi ад акупацыi!
  • Шляхціч
    23.07.2024
    ''не неверагодны'' а сеў. на што разлічваў. зараз зноў на заходнерусізм пераскоча.

Цяпер чытаюць

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня6

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар на Пірэнеях. З'явіўся «народны» рэйтынг устаноў, праз якія яшчэ можна атрымаць шэнгенскую візу5

Катар паспяхова адбіў ракетную атаку Ірана

«А Света то не рада!». У публікацыі пра Ціханоўскага адправілі мірыяды ботаў і распаўсюдзілі дыпфэйк17

Іран запусціў ракеты па вайсковых базах ЗША ў Катары5

«Гэта рызыкоўна, але пакідаць як ёсць таксама не варыянт». Фрыдрых Мерц падтрымаў удары ЗША па Іране1

У турагенцтве расказалі, як іх узламаў Чабурашка

Малдова забараніла ўезд у краіну беларускай зборнай па кікбоксінгу. У яе складзе быў і Дзмітрый Шакута8

«Буры, дзетка, буры!!!» Трамп адрэагаваў на рост цэн на нафту пасля ўдараў па Іране10

Следчы камітэт Расіі: Тэракт у «Крокус Сіці Хол» быў здзейснены па замове Украіны10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня6

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць