Грамадства11

У Літве закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю не плануюць

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы заявіла, што пакуль не плануе ісці за прыкладам Польшчы і закрываць два дзейныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, паведамляе LRT.

Фота ілюстрацыйнае

У сувязі з вучэннямі «Захад-2025» службы літоўскага МУС, у тым ліку памежнікі, працуюць у рэжыме павышанай гатоўнасці, узмацняецца кантроль і назіранне на мяжы, больш актыўна арганізуюцца патрулі.

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч падкрэсліў, што службы гатовыя хутка рэагаваць на магчымыя правакацыі ці незаконныя спробы перасячэння мяжы.

У ведамстве адзначылі, што пры змене абставін могуць быць прынятыя больш строгія рашэнні — аж да поўнага закрыцця пунктаў пропуску.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, у сваю чаргу, заявіў, што кожная краіна па-свойму рыхтуецца да вучэнняў «Захад-2025». Літва прыняла неабходныя меры бяспекі і спадзяецца на іх эфектыўнасць.

Самі вучэнні «Захад-2025» пачнуцца ў пятніцу і працягнуцца да наступнага аўторка. Напярэдадні ў Літве стартавалі вучэнні «Гром Перуна», у якіх удзельнічаюць каля 17 тысяч літоўскіх і саюзных ім вайскоўцаў. Паводле слоў камандуючага літоўскай арміяй Раймундаса Вайкшнораса, усяго ў манеўрах у краінах Балтыі і Польшчы ў гэтыя дні возьмуць удзел прыкладна 40 тысяч вайскоўцаў.

Каментары1

  • %
    10.09.2025
    Не хвалюйцесь, зачыняць. Не зараз, то наступным разам. Польша абкатае гэты варыянт, падзеліцца досьведам і далей будзе цікава. Імкненьне зачыніць мяжу і Беларусь ў іх есьць даўно, зараз пачалась канкрэтная паступовая рэалізацыя гэтага.

Цяпер чытаюць

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну6

У Мінску на вулічных латках з'явіліся першыя клубніцы ФОТАФАКТ1

Міліцыя прыйшла да Марыны Адамовіч, жонкі Міколы Статкевіча17

Каля Новага замка ў Гродне пад пластом асфальту знайшлі старадаўнюю брукаванку1

«Мы пачалі гэту вайну пад уплывам ізраільскага лобі». Дырэктар Антытэрарыстычнага цэнтра ЗША пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту19

На вучэнні паліцыі ў акупаванай Голай Прыстані прыляцеў дрон — пяцёра загінулых2

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты28

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць