Грамадства99

Колькі каштуе дабрацца ў Польшчу за дзень да закрыцця мяжы. Цэны ўражваюць, а махляры не спяць

У ноч з 11 на 12 верасня Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларуссю. Паглядзелі, што адбываецца на мяжы за суткі да закрыцця і колькі каштуе тэрмінова праехаць.

Праедуць не ўсе

Па стане на 14 гадзін 10 верасня, у электроннай чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу налічваецца 1410 легкавых аўто.

З улікам таго, што за суткі праязджае ў сярэднім каля 700 машын, вынікае, што праедуць не ўсе, бо да закрыцця мяжы застаецца 34 гадзіны.

Атрымліваецца, што адзіны спосаб гарантавана паспець дабрацца ў Польшчу на машыне з беларускімі нумарамі, калі ў вас няма літоўскай візы або ДНЖ, — гэта знайсці пасажыра, які мае права на прыярытэтнае перасячэнне мяжы.

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by

Самы танны варыянт — 200 еўра, праўда, за пасажырам з прыярытэтам давядзецца ехаць аж у Слонім. Ёсць прыярытэтныя пасажыры і з іншых гарадоў, напрыклад, з Гродна.

Іншыя просяць ад 250 да 300 еўра.

Махляры таксама ў тэме?

Таксама варта адзначыць, што ёсць падазроныя прапановы. Амаль адразу пасля з'яўлення запыту пра пошук прыярытэту людзям адпісвае нібыта дзяўчына па імені Юлія, якая прапануе падзяліцца кантактам таго, хто нібыта дапамагаў ёй з праездам праз мяжу без чаргі.

Далей ужо з іншага акаўнта пішуць, што прыярытэт ёсць, але патрэбныя наступныя даныя: марка, мадэль, колер аўто, рэгістрацыйныя нумары і аплата. Пасля чаго нібыта льготнік будзе чакаць чалавека ў Брэсце. Аплаціць трэба загадзя, пераводам на польскі рахунак. Кошт паслугі ў памагатара — усяго 500 злотых (каля 120 еўра).

Адразу тры чалавекі цягам адной хвіліны шукаюць месцы, каб трапіць у Польшчу. Фота: скрыншот 

Колькі каштуе сесці на падсадку?

За правоз праз мяжу бяруць ад 50 еўра. З Брэста да Варшавы можна дабрацца за 80‑100 еўра. Вольныя месцы разбіраюць вельмі хутка. Падсесці ў 3— 4‑ты аўтобус раніцай 10 верасня можна было за 50 еўра, бліжэй да сярэдзіны дня тарыф вырас да 70 еўра.

@belarusnovosti Сколько стоит добраться в Польшу за день до закрытия границы? #беларусь #новостибеларуси #минск #минскчейчас #лукашенко ♬ Horror train, horror piano, environmental sounds(1230537) - syummacha

Каментары9

  • Кралала
    10.09.2025
    Як жа надакучылі гэтыя хатаскрайнікі і тожебелоруссы. Дзякуй богу што ўсе беларусы выехалі з гэтага Дыснейлэнду у 2020-2025. А тыя хто засталіся хай далей працуюць на расейскі ВПК і чакаюць прылётаў Тамагаўкаў
  • Алег
    10.09.2025
    Vasia, Дурных няма)
  • 1
    10.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць