Грамадства

Прагноз надвор’я на 24—26 красавіка

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, у асноўным па паўночным захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, днём месцамі да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 6—12°С, па поўдні да плюс 15°С.

У Мінску 24 красавіка воблачна з праясненнямі, ноччу без істотных ападкаў. Раніцай і днём кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўднёва‑заходні, днём з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу

плюс 1—3°С, днём плюс 8—10°С.

У наступныя двое сутак, 25—26 красавіка, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 25‑га пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С,

днём плюс 8—15°С, па паўднёвым захадзе да плюс 17°С.

У Мінску 25 красавіка пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу

мінус 1—3°С, днём плюс 12—14°С.

26‑га пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С, па Брэсцкай вобласці да плюс 4°С; днём плюс 11—18°С, па паўднёвым захадзе да плюс 20°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі12

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць