Грамадства2323

«У нас інтэрв'ю CNN не пад жэншчыну». Як беларусы каментуюць у сацсетках канфлікт Ціханоўскіх

24 верасня на сустрэчы з беларусамі ў Нью-Ёрку Сяргей Ціханоўскі запатрабаваў, каб прысутная там Святлана Ціханоўская адмовілася ад запланаванага інтэрв’ю для CNN і засталася з імі. У сацсетках горача абмяркоўваюць гэты канфлікт і тлумачэнні Сяргея пасля.

Скрын відэа: stranazhizni / YouTube

Мікалай Халезін, рэжысёр і сузаснавальнік Свабоднага тэатра, працытаваў у фэйсбуку словы Ціханоўскага падчас той спрэчкі і адзначыў, што гісторыя выклікала ў яго сорам:

«Другі прыклад, калі хочацца схаваць вочы ад уражальнага палітычнага аналізу: «Гэта ж не Fox News. Fox News — вось гэта канал, які глядзіць Дональд Трамп, і яму будзе прыемна ўбачыць Святлану Георгіеўну на Fox News і вызваліць нашых хлопцаў».

Наколькі я разумею, менавіта такі ўзровень палітычнага аналізу цяпер будзе дамінаваць у Офісе».

Падобнымі адчуваннямі дзеліцца кіраўнік «Байхелпа» Аляксей Лявончык:

«Два разы перагледзеў і застаўся пры першым уражаньні. Ісьці на CNN ці не ісьці — гэта была ня спрэчка. Гэта было спроба Сяргея публічна паставіць жонку на месца і паказаць, хто тут галоўны (ці лічыць сябе галоўным).

А пасаж пра Fox News быў абсалютна базарным. «Трамп пабачыць цябе на сваім любімым канале і вызваліць нашых хлопцаў». Like, what?

Гішпаньскі сорам».

Кірыл Атаманчык, прадпрымальнік і актывіст беларускай дыяспары ў Вільні, лічыць, што паводзіны Ціханоўскага могуць быць шкодныя для дэмсілаў. Таму, піша Атаманчык, варта тэрмінова выпраўляць сітуацыю:

«Я проста згадаю словы самаго Ціханоўскага, якія прагучалі адразу пасля яго выхаду з турмы, што, маўляў, «Лукашэнка яго выхадам будзе намагацца ўбіць клін і ўнутраны разлад у апазіцыі». І тады ён сам дадаў: «Не дачакаецеся». І калі яго перлы першага месяца можна спісаць на тое, што чалавек траўмаваны і па-за кантэкстам, то яго перлы зараз можна спісаць выключна на яго характар. 

Разлік беларускіх спецслужбаў вельмі дакладны. Яны цудоўна ведаюць псіхалагічны партрэт як Сяргея, так і Святланы. І з гэтым тэрмінова трэба нешта рабіць. У першую чаргу, лідарства тут мусіць быць за Святланай. Гэта жорсткія рашэнні, але Сярога проста не разумее сваё месца і не бачыць тое, што ён робіць. На жаль, гэта давядзецца тлумачыць яму, бо выглядае ўсё так, што разлад будзе. Сяргей не перарос узровень блогера. І, відаць, не перарасце».

Гісторык Аляксандр Пашкевіч кажа, што варта аддзяляць грамадска-палітычную дзейнасць Святланы ад дзейнасці Сяргея — каб такія сітуацыі больш не паўтараліся:

«Як адаб'ецца на сямейных стасунках Святланы і Сяргея нядаўні эпізод у Нью-Ёрку — справа зусім не наша, але ў грамадска-палітычным сэнсе, па-мойму, гэта мусіць мець канкрэтны вынік — прыняцце прынцыповага рашэння аб адмове ад правядзення падобных сумесных стрымаў.

Тым больш што з часу выхаду Ціханоўскага з турмы акурат прайшло амаль 100 дзён, якія звычайна даюцца палітыкам на тое, каб праявіць сябе і паказаць, у якім кірунку яны ідуць. У выпадку вызваленых палітвязняў, настроеных на працяг актыўнай дзейнасці — гэта час паказаць, як яны будуць распараджацца набытым маральным аўтарытэтам. Ціханоўскі паказаў, і ілюзій адносна магчымасці ягонай эвалюцыі больш не застаецца.

Забараніць яму рабіць тое, што сам лічыць патрэбным, ніхто не можа, ён мае на гэта права. Але трэба надалей выразна раздзяліць грамадска-палітычныя трэкі Святланы і Сяргея. Такія сітуацыі больш не павінны паўтарацца».

Экс-спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў, які звычайна крытыкуе Ціханоўскую і яе каманду, выказаў падтрымку ёй:

«Я шмат дзе не пагаджаюся з тым, што робіць Святлана Ціханоўская. Неаднаразова і публічна, і ў непублічных сітуацыях крытыкаваў і спрачаўся і з ёй персанальна, і з сябрамі яе каманды.

Але ж такіх адносінаў, як сёння дэманстраваў да яе Сяргей Ціханоўскі, яна ніяк не заслугоўвае. Ні як лідар, ні як чалавек, ні як жанчына.

Публічныя выбачэнні — гэта мінімум, што тут трэба зрабіць».

Вядучы «Обычного утра» Канстанцін Каверын назваў сітуацыю «публічным аб'юзам».

«Так нельга. Ні з кім і ніколі. Мне надзвычай шкада, што так выйшла.

Пры гэтым у мяне не павернецца язык сказаць нейкую гадасць у адрас Ціханоўскага. Ён — вось такі. Іншага Ціханоўскага ў Беларусі няма. Унікальны. Напралом. Гэтым і разбудзіў краіну ў 20-м. Мне цяжка выстаўляць прэтэнзіі хірургу за тое, што неяк зашмат крыві было падчас аперацыі.

Я лепш стоячы паапладзірую вытрымцы Святланы. Відаць, як ёй было цяжка, і як жа крута яна сябе павяла!

Шчыра кажучы, я быў бы не супраць, калі б яна і на самай справе была б прэзідэнткай маёй краіны. Гэта значыць, не «да новых выбараў», як гэта заяўлялася першапачаткова, а на ўвесь адведзены законам тэрмін», — напісаў Каверын.

Абмяркоўваюць спрэчку і ў сацсетцы Х (твітар). Блогер Джыпсінкоў намякае на тое, што паводзіны Ціханоўскага нагадваюць яму Лукашэнку. Яго жарт — адсылка да слоў Лукашэнкі пра тое, што беларуская Канстытуцыя створаная «не пад жанчыну»:

«У нас інтэрв'ю CNN не пад жэншчыну».

Аналітык Арцём Шрайбман запосціў скрын з тэкстам, дзе Ціханоўскі тлумачыць свае паводзіны, разам са здымкам кіраўніка КДБ Івана Церцеля:

Журналістка Юлія Матузава заўважае, што паводзіны Сяргея адрозніваюцца ад яго абяцанняў пасля вызвалення:

«Памятаю, што Сяргей Ціханоўскі, як толькі выйшаў, паабяцаў, што ніяк не будзе ўмешвацца ў працу Святланы. Непрыемна бачыць, як ганарлівасць і ўласныя амбіцыі ўсё ж перамагаюць, і на прэзідэнтку ціснуць нават у жывым эфіры».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Тихо, ужас
    25.09.2025
    А давайте их разведки, чтобы он не дискредитировал Тихановскую, как лидера демсил? :)) Ещё полгода его бурной деятельности и на Тихановский можно ставить крест как на лидерка.
  • nn
    25.09.2025
    апошнi цьвiк ….у габiнэт Сьвятланы
  • Сяргей усё зрабіў слушна
    25.09.2025
    офісны СМІ-лобі Франака ўжо ўключыла піяр-машыну супраць Сяргея

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць