У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз
Пра новапрыдуманы лукашэнкаўскімі ідэолагамі беларускі нацыянальны пантэон яўна будуць гаварыць гэтымі днямі шмат, разглядаючы яго з розных бакоў. Але, бадай, адразу можна сказаць, у прысутнасці якой асобы ў ім цяжка дашукацца хоць бы якой логікі.

На барэльефе «Беларусь у V — першай палове XIII стагоддзяў» — дзіўныя, дарэчы, храналагічныя рамкі, улічваючы тое, што першыя названыя па імёнах гістарычныя асобы ў нашай гісторыі з'яўляюцца толькі ў X стагоддзі, — будуць выяўленыя 9 гістарычных асоб. Сярод іх такія ўсім вядомыя, як Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Тур, Брачыслаў Ізяславіч, Рагнеда і Ізяслаў.
Наўрад ці ў каго будуць сумневы і пярэчанні адносна мэтазгоднасці ўключэння ў пантэон для згаданага перыяду менавіта гэтых асоб. Яны сапраўды знакавыя, і іх імёны вядомыя любому беларусу які ведае родную гісторыю прынамсі на ўзроўні школьнага курса. Праўда, асоба Тура хутчэй легендарная, пра яго летапісы не захавалі ніякіх звестак, апрача толькі імя. Але ён прынамсі лічыцца заснавальнікам Тураўскага княства, то можна зразумець, што ўшанаваны за гэта. Пэўная логіка ў гэтым ёсць.
А вось за што ў гэтым вузкім коле апынуўся іншы тураўскі князь Юрый Яраславіч, які княжыў там з 1157 па 1167‑1170 гады — сапраўдная загадка. Гэта імя зусім не знакавае і не авеянае легендамі, хай сабе ў ягоным актыве і лічыцца паспяховае адбіццё аблогі горада. Ёсць падазрэнні, што нават сярод гісторыкаў, якія самі не займаюцца гэтым перыядам прафесійна, наўрад ці пры згадцы гэтага дзеяча адразу ўзнікаюць выразныя асацыяцыі — калі ўвогуле ўспомняць пра такога. Але вось жа за нешта яго паставілі на адзін узровень з вялікімі. Чаму, можна толькі строіць здагадкі.
Параўноўваючы гэты барэльеф з іншымі чатырма, можна заўважыць, што па задуме іх стваральнікаў кожны павінен утрымліваць выявы 9‑10 асоб. І калі васьмярых з найстаражытнейшага перыяду назбіралі лёгка, то з дзявятым узніклі, відаць, цяжкасці. Таму і заткнулі дзірку мала каму вядомым Юрыем Яраславічам.
І тут, бадай, першае пытанне, якое ўзнікае — чаму не Глеб Менскі? Здаецца, ён пасля тых полацкіх і тураўскіх князёў, якія ўвайшлі ў пантэон, самы вядомы і заслужаны. За што Глеба дыскваліфікавалі? За тое, што ваяваў з Уладзімірам Манамахам, які шануецца ў Расіі? А Юрыя Яраславіча, наадварот, узнеслі за тое, што нейкі час уваходзіў у блізкае кола Юрыя Даўгарукага, які заснаваў Маскву? Ці проста вырашылі хоць крыху збалансаваць полацкіх з тураўскімі, хоць бы і зусім штучным чынам?
Магчыма, на гэтыя пытанні неўзабаве адкажуць самі складальнікі гэтага спісу. А пакуль што запыт «Юрый Яраславіч» яўна набудзе пэўную папулярнасць сярод беларускіх карыстальнікаў Гугла.
У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў
Малдаўскі «нашчадак талкавінаў» дурыць усіх выдумкамі пра Скарыну. Але беларускі навуковец яму паверыў
Гігін: Міф аб Каліноўскім шкодны — яго ідэі супярэчаць духу беларускай нацыі
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары
і цудоўна, УСЁ што сёння улады робяць з гісторый меснкцэнтрычна нам на карысць, пажадаю ім хутчэй рухацца, на сметнік пушкіна - леніна - іншых маскоўскіх эмпэрцаў
Краткая хронология ключевых этапов
- Первые христианские контакты и миссионерская деятельность на белорусских землях отмечаются в IX–X веках; в этот период шло проникновение христианских идей через византийские и скандинавские маршруты.
- Принятие христианства киевскими князьями в 988 году серьёзно ускорило распространение христианства на землях Полоцкой и других восточнославянских княжеств, что стало одним из центральных этапов христианизации белорусских земель.
- В XII–XIV веках происходила институционализация церкви, формирование епархий и укрепление церковной структуры; западные части нынешней Беларуси одновременно испытывали влияние латинской (католической) миссии в XIII–XV веках.
Итог
Христианизация Беларуси не была одномоментным актом, это была длительная трансформация религиозной, культурной и институциональной сферы, завершившаяся к позднему средневековью и окончательно оформившаяся в XV–XVI веках.