Культура2020

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў

На фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музея змесцяць знакавых для Беларусі асоб, якіх узгаднілі афіцыйныя ўлады. Шэсць барэльефаў сімвалізуюць шэсць гістарычных перыядаў Беларусі. Стала вядома, хто ж на іх будзе.

Скрыншот відэа СТБ

Яе паведамляе СТБ, на першым барэльефе (дадзяржаўны перыяд) размесціцца зборны вобраз трох плямёнаў — Крывічы, Радзімічы і Дрыгавічы

Другі барэльеф — ранняе сярэднявечча. Тут прадстаўнікі Полацкага і Тураўскага княстваў: Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Тур, Брачыслаў Ізяславіч, Рагнеда, Ізяслаў, Юрый Яраславіч (Тураўскі князь)

Трэці барэльеф адлюстроўвае XIII — XVIII стагоддзі. На ім будзе Францыск Скарына, Войшалк, Афанасій Філіповіч, Сімеон Полацкі, Георгій Каніскі, Давыд Гарадзенскі, Васіль Цяпінскі, Казімір Семяновіч, Сымон Будны.

На чацвёртым барэльефе — прадстаўнікі канца XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Гэта Яфім Карскі, Максім Багдановіч, Іван Насовіч, Іосіф Сямашка (гэты мітрапаліт змагаўся з «цвіковай ерассю», асабіста распілоўваючы ногі тых статуй Ісуса Хрыста, на якіх абедзве нагі былі прыбітыя адным цвіком — пры пераводзе з уніяцтва ў праваслаўе ён дабіваўся вынішчэння слядоў першага), Іосіф Гурко (расійскі генерал), Францішак Багушэвіч, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Ігнат Буйніцкі, Алаіза Пашкевіч (Цётка).

Пяты барэльеф адлюстроўвае перыяд з 1917‑га па 1991-ы. На ім будуць Янка Купала, Якуб Колас, Аляксандр Чарвякоў, Пятро Машэраў, Кірыла Мазураў, Кірыла Арлоўскі, Мікалай Барысевіч, Максім Танк, Вера Харужая, Сяргей Прытыцкі (заходнебеларускі камуніст-тэрарыст, які страляў у судзе ў інфарматара польскага аналага цяперашняга ГУБАЗіКа).

На крайнім, шостым, барэльефе абраны сучасны перыяд. Туды ўключаць Міхаіла Савіцкага, мітрапаліта Філарэта, Міхаіла Высоцкага, Івана Шамякіна, Аляксандра Дубко, Ігара Лучанка, Уладзіміра Мулявіна, Стэфанію Станюту, Міхаіла Пташука, Аляксандра Мядзведзя.

Звяртае ўвагу, і каго няма ў лукашэнкаўскім пантэоне. Гэта, прыкладам, Міндоўг — адзін кароль у гісторыі нашых зямель, выбітная постаць Вялікага Княства Літоўскага. Няма таксама Вітаўта Вялікага — пераможцы Грунвальда. Хоць абодва яны адыгралі большую ролю ў гісторыі, чым Войшалк і Давыд Гарадзенскі. Няма таксама Васіля Быкава — сучасніка Івана Шамякіна ды больш значнага пісьменніка, чым апошні. Няма і Станіслава Шушкевіча — першага кіраўніка незалежнай Рэспублікі.

Савецкія стэрэатыпы кіравалі стваральнікамі пантэону, ад старажытных часоў да нашых дзён.

Так, тры славянскія племені ёсць, а балцкіх, якія засялялі паўночны захад краіны, ці валынян, якія жылі на Берасцейшчыне, няма.

Сярод адраджэнцаў ёсць Браніслаў Эпімах-Шыпіла — добры чалавек, але нязначная гістарычная постаць. І папаў ён у спіс проста таму, што не дажыў да сталінскіх расстрэлаў. Затое няма сапраўдных волатаў таго перыяду: Антона і Івана Луцкевічаў ды Вацлава Іваноўскага. 

Няма і Кастуся Каліноўскага ды Тадэвуша Касцюшкі. Куды ім да царскага генарала Іосіфа Гурко. 

Каментары20

  • Вадзя
    28.09.2025
    А Каліноўскі ,не?
  • Зигмунд нефрейд
    28.09.2025
    Хорошая опечатка, царский анарал.. или аналар?
  • Нi ў якай Грунвальдскай бiтве Вiтаўтус не перамагаў!
    28.09.2025
    Хопiць несцi вясковую пьяную бздуру!

Цяпер чытаюць

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары4

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мы будзем наносіць удары ў адказ, каб прымусіць Расію да дыпламатыі11

У Малдове праходзяць парламенцкія выбары, вызначальныя для курса краіны1

Юлія Міцкевіч пра Ціханоўскага: Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым32

У часе расійскай атакі ў Кіеве загінула 12‑гадовая дзяўчынка. Колькасць ахвяр дасягнула чатырох чалавек3

У Гомелі на свяце камбайн сыпаў на гасцей цукеркі2

«Набраў 6,8 кг за 1,5 месяца». Як і чым кормяць у офісах ІТ-кампаній у Беларусі і за яе межамі?5

Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці12

Як Кітай стварыў сістэму татальнага сачэння і паспяхова яе экспартуе11

У Пухавіцкім раёне «Дажынкі» нечакана перанеслі на тыдзень. Ужо выпечаныя да свята караваі могуць да яго не дажыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары4

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць