Грамадства2222

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Прадстаўнік ЗША Кіт Келаг расказаў у інтэрв'ю Guardian некалькі дэталяў пра адносіны ЗША з Беларуссю. Так у выніку перамоваў 11 верасня былі вызваленыя 52 палітвязні ў абмен на паслабленне часткі санкцый у дачыненні да Мінска.

Кіт Келаг падчас сустрэчы з Лукашэнкам у Мінску 20 чэрвеня 2025 года, фота прэс-служба Лукашэнкі

Ён падкрэсліў, што ўвага ЗША да Лукашэнкі тлумачыцца тым, што Лукашэнка шмат размаўляе з Пуціным.

«Мы не ўпэўнены, што ён яму кажа, але ведаем, што размаўляе», — сказаў ён.

«Але тое, што мы зрабілі — гэта наладзілі адносіны, каб забяспечыць адкрытасць каналаў камунікацыі, каб пераканацца, што ўсе нашы пасланні перадаюцца прэзідэнту Пуціну. У гэтым і была прычына. Мы спачатку не ішлі туды, каб вызваліць палітычных зняволеных», — сказаў ён.

Келаг падкрэсліў, што поспех у вызваленні некаторых палітвязняў — гэта станоўчы бок, але «агульная мэта гэтага не была ў вызваленні палітычных зняволеных — агульная мэта была [знайсці] найлепшы спосаб урэгуляваць вайну паміж Украінай і Расіяй».

Ён сказаў, што ЗША засяродзілі ўвагу на тым, каб «пасланні, якія перадаюцца Уладзіміру Пуціну, супадалі з тымі, што ідуць іншымі каналамі».

«Мне ўсё роўна, ці гэта Кірыла Дзмітрыеў, ці гэта Юрый Ушакоў [прадстаўнікі Пуціна], ці гэта Лукашэнка. Галоўнае — пераканацца, што гэтыя пасланні даходзяць», — сказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што ЗША не наіўныя адносна рэжыму Лукашэнкі і «мы ведаем, што калі ён вызваляе аднаго [палітвязня], то, верагодна, затрымлівае яшчэ двух».

Келаг таксама дадаў, што пагадненне з Беларуссю ўключала дапамогу дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія» ў рамонце іх самалётаў, бо «пажадана, каб іх самалёты не падалі з неба», але з выразным акцэнтам: «Яны не павінны выкарыстоўваць іх для «злачынных мэтаў» і для перавозкі мігрантаў у Еўропу».

«Гэта — сутнасць справы», — дадаў ён.

Каментары22

  • все получилось случайно
    30.09.2025
    поздно, заслуги уже приписаны, медали розданы
  • %
    30.09.2025
    Шчыра і сумленна - цікава не Беларусь і палітычныя зняволенныя, цікава Украіна і вайна.
  • Ох
    30.09.2025
    "Мы спачатку не ішлі туды, каб вызваліць палітычных зняволеных" - подозреваю, они даже не знали об их существовании. И до сих пор не сильно понимают, зачем они им.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля2

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан лічыць, што Украіна павінна стаць «буфернай зонай»6

За стварэнне дваровага чата пасадзілі маладых настаўніцу і прадпрымальніцу3

У Каліфорніі на дзіцячым свяце адбылася масавая страляніна — 4 загінулых

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне26

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў112

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля2

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць