Грамадства1515

Касцюгова цяпер піша прамовы Ціханоўскаму? Яна патлумачыла

Экспертка па камунікацыі, былая супрацоўніца Офіса Святланы Ціханоўскай Настасся Касцюгова распавяла «Нашай Ніве», ці дапамагала з прамовай Сяргею Ціханоўскаму ў Ельскім універсітэце і што думае наконт апошніх скандалаў вакол блогера.

Настасся Касцюгова. Фота з асабістага архіва

Настасся кажа, што палітычныя выступы — сфера яе экспертызы, таму да яе часта звяртаюцца па дапамогу з прамовамі. Так адбылося і з Сяргеем Ціханоўскім.

«Мы пазнаёміліся асабіста ў Парыжы. Там ён знаходзіўся разам з Офісам [Святланы Ціханоўскай]. Сяргей адклікаў мяне пагутарыць на вачах ва ўсіх, мы пагаварылі. Я яму тады сказала, што калі яму патрэбна будзе дапамога — дапамагу, чым змагу. Бачна было, што Сяргею няпроста даецца адаптацыя ў новай для яго рэальнасці».

Па выніку Настасся прапанавала некалькі паляпшэнняў ужо гатоваму тэксту, абсалютна бясплатна.

«Ганарар ніхто не прапаноўваў, ды і я б не ўзяла», — адзначае суразмоўца, падкрэсліваючы, што больш ніякай іншай дапамогі з кантэнтам яна Ціханоўскаму не аказвала.

«Я дакладна больш не планую ўваходзіць у каманды палітыкаў у той якасці, у якой гэта было ў Офісе — менавіта таму, што якраз лічу вельмі шкоднай практыкай прыдумляць змест за кагосьці іншага. Пры гэтым я з сабой сумленная ў тым, што ў мяне ёсць сваё ідэалагічнае ўяўленне пра тое, як трэба дзейнічаць, і гэта няўхільна будзе адлюстроўвацца на маіх прапановах для іншых.

Аднак вельмі розныя людзі звяртаюцца да мяне па дапамогу з камунікацыяй ці публічнымі выступамі, дзе патрабуецца галоўным чынам стылістычная дапамога і наданне добрай формы ўжо наяўнаму пасылу — тут я заўсёды гатовая дапамагчы».

Сяргей Ціханоўскі. Фота: «Наша Ніва»

Наконт апошніх скандалаў вакол палітыка, Настасся кажа, што ў яго выпадку «памылкі няўхільныя».

«Чалавек праседзеў пяць гадоў у турме і выйшаў у вельмі складанае, месцамі адкрыта таксічнае асяроддзе. Ён будзе яшчэ не раз памыляцца, і гэта нармальна, таму што ён жывы чалавек са сваім меркаваннем і бачаннем, які яшчэ не адаптаваўся да таго, як усё ўладкавана ў дэмсілах у выгнанні. І мне здаецца, гэта нават добра. Ён можа свежым паглядам паглядзець на праблемы і недасканаласці, да якіх мы ўсе даўно звыклі і ўспрымаем як норму, абазначыць іх і выклікаць у нас пачуццё дыскамфорту (але на мой погляд, гэта карысны дыскамфорт).

Таму я стаўлюся да яго без маральных ацэнак. Ён імкнецца данесці нейкую ідэю, ён мае на гэта права, ідэй у прынцыпе бракуе, асабліва праз пяць гадоў досыць тупіковага развіцця дэмсіл. Я са шчырай сімпатыяй стаўлюся да ўсякага, хто спрабуе ўнесці нешта ідэйна новае, па-за залежнасцю ад таго, наколькі я падзяляю пэўныя ідэі».

Пры гэтым выхад з каманды Сяргея Бяспалава, ужо былога прэс-сакратара Ціханоўскага, Касцюгова называе стратай.

«Страта Бяспалава — гэта сапраўды страта, чалавек на канал Сяргею дакладна будзе патрэбны».

Каментары15

  • Скажы Ў
    30.11.2025
    На якой мове піша прамовы беларускага палітыка? :)
  • ER
    30.11.2025
    Jšła b jana na kanał!
  • China
    30.11.2025
    Наста, ці ты ня ведала што такое ціханоўскі???

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць