$249 000 за гістарычны вайб. Які рамонт зрабілі ў сталінцы проста ў цэнтры Мінска
Гэты цагляны дом 1947 года пабудовы знаходзіцца проста каля стадыёна «Дынама». Месца ціхае (калі не ўлічваць мерапрыемствы на стадыёне), турыстычнае, проста ў цэнтры горада — за ўсё гэта людзі звычайна й любяць сталінкі.

У іх адначасова ёсць і гістарычны вайб, і бонус у выглядзе ўдалай лакалізацыі. Зараз у трохпавярхоўцы на Кірава, 23 прадаецца цікавая кватэра з новым дызайнерскім рамонтам, піша Onliner.by.
Плошча трохпакаёвай кватэры — 71,6 кв. м. Высокая столь — гэта таксама адметная прыкмета сталінскіх кватэр. Тут столі маюць вышыню 3,05 метра.
Увогуле інтэр’ер выглядае мінімалістычна і спакойна. У кухні, злучанай з гасцінай, прыцягвае ўвагу камін. Рабочы ён ці не, невядома, але ўтульную атмасферу, безумоўна, стварае.


Апісанне кухні ад рыэлтара:
— Індывідуальны праект кухоннага гарнітура дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць прастору і стварыць унікальны стыль.
Убудаваная тэхніка Bosch вядомая сваім якасцю і надзейнасцю, а керамагранітная стальніца і падваконнікі не толькі прыгожыя, але і вельмі практычныя.

У кватэры ёсць два жылыя пакоі — спальня і дзіцячая. У пакоях на падлозе — дубовы паркет і італьянская плітка.


У санвузле прадугледжана электрычная сістэма падагрэву падлогі. Гэтую зону абсталявалі з дапамогай сантэхнікі і змяшальніка Villeroy & Boch, інсталяцыі Grohe, акрылавай ванны, бойлера для падагрэву вады і пральна-сушыльнай машыны.

Кошт такога жытла — $249 000.
Па меркаванні рыелтара, кватэра ідэальна падыдзе для пражыцця або можа стаць аб’ектам для інвеставання.
Каментары