Прэзідэнт Украіны падчас візіту ў ЗША сустрэўся з прадстаўнікамі вытворцы крылатых ракет «Тамагаўк» і сістэм супрацьпаветранай абароны «Пэтрыёт», аб пастаўках якіх ён спадзяецца дамовіцца з Белым домам.

National Air and Space Museum
«Мы гаварылі пра вытворчыя магутнасці Raytheon і магчымыя шляхі супрацоўніцтва для ўмацавання супрацьпаветранай абароны і далёкіх магчымасцяў Украіны», — заявіў Зяленскі ў сацыяльных сетках, маючы на ўвазе амерыканскую абаронную карпарацыю. Абмяркоўвалася таксама магчымасць амерыкана-украінскай вытворчасці ўзбраенняў.
Сёння ў Белым доме павінна адбыцца сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары