Грамадства55

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі

Пра тое, што старшыня ліквідаванай у Беларусі АГП і былы палітвязень Мікалай Казлоў пакінуў тэрыторыю Беларусі, паведамілі ягоныя паплечнікі па партыі. Неўзабаве ён мае намер даць прэс-канферэнцыю.

Мікалай Казлоў у студзені 2020 года

Мікалай Казлоў выйшаў на волю больш за год таму, у ліпені 2024 года.

Першы раз яго асудзілі ў жніўні 2021 года да трох месяцаў арышту. Палітыка прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалашэнне звестак паводле крымінальнай справы супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Быў вызвалены 26 сакавіка 2022 года па заканчэнні тэрміну.

27 ліпеня 2022 года Казлова зноў затрымалі. Паводле абвінавачання, Казлоў, яго паплечніцы Антаніна Кавалёва і Аксана Аляксеева 23 жніўня 2020 года «публічна выкрыквалі лозунгі, гучна апладзіравалі, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакавалі і перашкаджалі руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту «Мінсктранса»

Яму далі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін за кратамі ён адбыў цалкам.

Да таго, як прыйсці ў палітыку, цяпер 58‑гадовы Мікалай Казлоў на працягу 17 гадоў працаваў старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах крымінальнага вышуку УУС Цэнтральнага раёна Мінска, за гэтыя гады раскрыў сотні злачынстваў. Даслужыўся да звання падпалкоўніка міліцыі, якога ў 2021 годзе Лукашэнка яго пазбавіў сваім указам.

Падчас парламенцкіх выбараў 2008 года, ахоўваючы парадак на выбарчым участку, Казлоў абвінаваціў старшыню ўчастковай камісіі Аляўціну Гладкую і намесніка старшыні Аляксея Пятніцу ў здзяйсненні фальсіфікацыі, калі яны ўвайшлі ў апячатаны пакой і ўкінулі ў скрыню для галасавання пачак бюлетэняў. Казлоў напісаў пра гэта рапарт начальству, а калі захадаў ніхто не зрабіў, паведаміў у незалежную прэсу.

Казлова прасілі адклікаць рапарт, каб замяць справу, але ён праявіў прынцыповасць і неўзабаве пайшоў у запас. Неўзабаве ён уступіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а ў 2018 годзе яе ўзначаліў. У 2020 годзе ён быў на выбарах даверанай асобай Святланы Ціханоўскай.

Мікалай Казлоў быў лаўрэатам прэміі імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр «За свабоду».

Таксама ён быў прызнаны «Чалавекам года-2010» па версіі «Нашай Нівы». Аргументуючы свой выбар, рэдакцыя тады пісала: «Без яго і без такіх, як ён, напэўна, не было б і маніфестацыі 19 снежня, свет не пабачыў бы сутнасці беларускіх «выбараў».

Каментары5

  • Вось і прыклад
    17.10.2025
    А некаторыя палітвязні-актывісты, якіх вывезлі ў Літву, яшчэ вераць, што змаглі б спакойна заставацца ў Беларусі пасля вызвалення.
    Не. Давялося б таксама бегчы лясамі і балотамі за мяжу.
  • Вількаміраўскі пан
    17.10.2025
    Праз год стане літОўцам Казлаўскасам.
  • ))
    17.10.2025
    ОПГ

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць