Здарэнні55

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой

79‑гадовая жанчына з вёскі Гарадная Столінскага раёна пайшла ў лес у грыбы, і толькі праз чатыры дні яе знайшлі супрацоўнікі МНС і памежнікі, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС. Здарэнне скончылася шчасліва.

Жанчына 1946 года нараджэння раніцай 13 кастрычніка пайшла ў грыбы без мабільнага тэлефона. Яе шукалі чацвёра сутак.

У пошуках былі задзейнічаныя 32 адзінкі тэхнікі і 143 чалавекі. Лясную і забалочаную мясцовасць абследавалі пешыя групы. Па дарогах, прасеках, дамбах ездзіла мота-усюдыходная тэхніка. Для пошукаў быў задзейнічаны таксама беспілотны лятальны апарат.

Днём 17 кастрычніка ратавальнікі сумесна з памежнікамі ўбачылі зніклую жанчыну, якая сядзела на лясной паляне. У медыцынскай дапамозе ўратаваная не мела патрэбы, хоць медыкі яе ўсё ж агледзелі.

Мяркуючы па відэа, апублікаваным на сайце Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, бабулю вывезлі з лесу на квадрацыкле і ў шлеме. 

Каментары5

  • Намасце
    18.10.2025
    І няхай не гавораць, што у пенсіянераў сумнае жыццё!
  • а бабця даволі стылёва апранутая
    18.10.2025
    ёсць бабці ў беларускіх сяленнях
  • хы
    18.10.2025
    яна хоць зразумее, колькі чалавек і адзінак тэхнікі яе шукала?

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера16

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера16

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць