Грамадства11

Пацярпелую ў жудасным ДТЗ у Тайландзе беларуску перавялі з рэанімацыі, яе думаюць адправіць у Беларусь

Беларуска Настасся Ясюкевіч, якая атрымала цяжкія траўмы ў ДТЗ у турыстычным мікрааўтобусе ў Тайландзе, ідзе на папраўку і рыхтуецца да чарговай аперацыі. Тайскія дактары думаюць адправіць яе на радзіму.

28‑гадовая беларуска трапіла ў жудасную аварыю ў Тайландзе. ДТЗ здарылася 6 лістапада ў правінцыі Канчанабуры на маршруце да ракі Квай, экскурсійны аўтобус з турыстамі перакуліўся і зваліўся з узвышша.

Настасся перанесла ўжо некалькі аперацый, акрамя таго, спатрэбілася экстраннае пераліванне крыві, аднак аказалася, што ў Анастасіі рэдкая трэцяя адмоўная група. Сітуацыю выратаваў пост у сацсетках, на які адгукнуліся валанцёры. Пасля інфармацыі аб стане пацярпелай не паступала. Пра самаадчуванне беларускі расказалі валанцёры ў сацсетках, піша «Спутнік».

Паводле іх словаў, Анастасія па-ранейшаму ў шпіталі ў Канчанабуры, але яе ўжо перавялі з рэанімацыі ў «нармальную палату, дзе яна ляжыць як прынцэса».

Анастасіі прыкметна палепшала, падзяліліся ў групе: «Паружовелі шчочкі. Дадаліся сілы».

Але пошукі трэцяй адмоўнай працягваюцца, бо наперадзе ў дзяўчыны чарговая аперацыя. 

«Дактары прасілі 4‑5 пакетаў, мы закрылі дзесяць!» — падзяліліся валанцёры ў сацсетках.

У прыватнасці, яны падзякавалі двум дзяўчатам, якія дапамаглі знайсці яшчэ сем донараў.

У Бангкоку таксама знайшоўся добраахвотнік, які пагадзіўся дапамагчы валанцёрам і «змяніць іх на баявым пасту». Ім стаў беларус Раман, медык па адукацыі.

Дактары ж праз паляпшэнне стану Анастасіі вырашылі перавесці яе з рэанімацыйнай палаты ў агульную.

«Гэта быў шок! У палаце, дзе няма кандыцыянераў, шэсцьдзесят чалавек, стогны, крыкі і жудасны пах. Але самае страшнае — мужыкі ляжаць злева і справа. Гэта агульная разнаполая палата. Усе нашы намаганні ледзь не пайшлі сабаку пад хвост», — адзначаюць валанцёры.

Паралельна тайскія медыкі абмяркоўвалі пытанне будучай аперацыі. Меркаванні разыходзіліся: страхавая кампанія паведамляла аб магчымай транспарціроўцы пацыенткі ў Беларусь, а доктар у шпіталі — аб гатоўнасці правесці ўмяшанне на месцы ўжо на гэтым тыдні.

Пазней стала вядома, што дактары не спяшаюцца з выпіскай Насты і плануюць аперацыю на наступным тыдні.

Па выніку перавод беларускі ў агульную палату не адбыўся. У групе паведамілі, што яе размясцілі ў больш камфортных умовах.

«Напярэдадні вечарам нашу дзяўчынку перавялі ў нармальную палату. Цяпер ляжыць як прынцэса», — паведамляецца ў пасце.

Заўтра ў Тайланд прылятае родная сястра Анастасіі з Мінска. Разам з ёй у шпіталь прыедзе яшчэ адзін донар з Бангкока. Таксама валанцёры распавялі, што яшчэ трое чалавек з рэдкай трэцяй адмоўнай групай чакаюць, ці спатрэбіцца іх дапамога для аперацыі.

У групе адзначылі, што фінансаў хапае на лячэнне: страхавы поліс пакрывае каля мільёна батаў (больш за 105 тысяч беларускіх рублёў), а бягучыя выдаткі складаюць толькі малую частку гэтай сумы.

Нягледзячы на ​​адсутнасць афіцыйнага збору, у сацсетцы паведамілі, што чытачы і неабыякавыя людзі самі пачалі пералічваць сродкі ў падтрымку Насты.

Каментары1

  • давайте действительно нуждающимся
    20.11.2025
    "Несмотря на отсутствие официального сбора, в соцсети сообщили, что читатели и неравнодушные люди сами начали перечислять средства в поддержку Насти."

    Зачем, если "страховой полис покрывает около миллиона батов (более 105 тысяч белорусских рублей), а текущие расходы составляют лишь малую часть этой суммы"?

    Да и помимо страхового полиса она явно не бедная, если может позволить себе поездки в Таиланд. Давайте действительно нуждающимся

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра84

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання4

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць