Грамадства11

Вогненны цягнік пад Брэстам: калі хацеў у Маларыту, а трапіў у Хогвартс

У тыктоку завірусілася відэа, на якім пасажырскі цягнік цягне за сабой слуп вогненных іскраў. Ролік, які карыстальнікі тут жа празвалі цягніком прывіднага гоншчыка, менш чым за суткі сабраў амаль 400 тысяч праглядаў і велізарную хвалю абмеркаванняў, піша выданне «Першы».

Скрыншот відэа

Аўтар відэа падаў толькі кароткі подпіс: «Дызель-цягнік Маларыта — Брэст». Але ў каментарах хутка з'явіліся іншыя відавочцы.

Адзін мужчына ўдакладніў, што гэта мог быць цягнік Лунінец — Брэст. Ён расказаў, што ехаў у другім вагоне, калі раптам пайшлі іскры, у салоне запахла гарэлым і нават адключылася святло. Паводле яго, падзеі адбыліся ўвечары 18 лістапада на пад'ездзе да станцыі Брэст-Цэнтральны.

Многім гледачам гэта нагадала, што цягнік быццам выйшаў проста з фантастычнага фільма. Хтосьці жартаваў, што за рулём сядзіць прывідны гоншчык з Marvel, іншыя запэўнівалі, што гэта экспрэс у Хогвартс ці нават скразны рэйс Брэст — Мордар.

«Не, хіба вы не бачылі, што ў Брэст імчыцца Дзед Мароз. Ялінку на плошчы паставілі», — пісалі карыстальнікі.

@user2704198861790 #needforspeed ♬ оригинальный звук - Александр Володько

Але паміж жартаўнікамі знайшліся і тыя, хто пазнаў характэрны тэхнічны эфект. На дызельных цягніках выкарыстоўваецца сістэма фільтрацыі выхлапу, перыядычна там адбываецца прапал сажавага фільтра. Менавіта так збоку можа выглядаць працэс выпальвання назапашанай сажы пры павышанай тэмпературы выхлапных газаў.

Адзін з гледачоў, знаёмы з канструкцыяй рухавіка, растлумачыў, што пад вялікім абаротам праз адмову пары фарсунак паліва магло паступаць няправільна, сажа ў выхлапной сістэме прапіталася саляркай і ўспыхнула. Паводле яго слоў, такія «пыхі» доўжацца 3‑5 хвілін і праходзяць у рэжыме самаачысткі. Часам дастаткова знізіць абароты, каб полымя знікла.

Прапал сажавага фільтра — нармальная тэхнічная працэдура, якая выкарыстоўваецца на дызельных рухавіках для змяншэння шкодных выкідаў. Падчас яе тэмпература ў сістэме рэзка павышаецца, сажа выгарае, а звонку гэта можа выглядаць як моцнае полымя і іскры.

У светлы час сутак такое амаль незаўважна, але ўвечары стварае эфект вогненнага шлейфу. Небяспека магла б узнікнуць толькі ў экстрэмальна сухое надвор'е, калі іскры могуць трапіць на траву.

Цягнік прадоўжыў рух і прыбыў у пункт прызначэння. А гледачы, уражаныя відовішчам, зладзілі абмеркаванне, параўноўваючы цягнік то з Марці і Докам з «Назад у будучыню», то з экспрэсам у іншую рэальнасць.

Каментары1

  • Барадзед
    20.11.2025
    Точно Хотислав - Брест через Малориту. Туда ездит состав со старым тепловозом.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 0005

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ6

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць