Грамадства11

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку

Ад выбуху на чыгунцы ў Польшчы ніхто не пацярпеў. Эксперт у размініраванні кажа «Белсату», што дыверсанты зрабілі памылку — узарвалі не тую рэйку. Эксперт не выключае, што памылка была наўмыснай: мэтай мог быць не падрыў канкрэтнага цягніка, а дэманстрацыя здольнасцяў.

Разламаная рэйка на чыгунцы між Варшавай і Люблінам. Фота: Dyspozytura Trakcji / X

16 лістапада на чыгунцы між Варшавай і Люблінам выявілі пашкоджанне рэйкі, выкліканае выбухам. Журналіст польскай службы «Белсату» паразмаўляў пра дыверсію з Войцехам Вуйціньскім — камандзірам патрулёў размініравання падчас польскіх місій у Афганістане, Іраку і Ліване, сузаснавальнікам Lebanon Mine Action Center.

Ад дыверсіі ніхто не пацярпеў, пашкоджанне рэек выявілі да таго, як нейкі цягнік трапіў у аварыю. Вуйціньскі лічыць, што працу даручылі аматару. 

«Цяпер узнікае пытанне, ці хацелі дыверсанты загадзя знішчыць рэйку, каб нешта сышло з рэек, — разважае эксперт. — Ці, можа, як спекулююць медыі, падарваць цягнік у руху. Спробу падрыву цягніка ў руху я адразу б адкінуў з тактычных прычынаў. Каб выклікаць выбух у патрэбны момант, трэба было б знаходзіцца на месцы, а гэта рызыкоўна. 

Мяркую, што заданнем было пашкодзіць рэйку, спадзеючыся, што фізіка зробіць сваё».

Месца ідэальна падыходзіла для дыверсіі: за прапускной трубой пад рэйкамі, на пачатку павароту, тлумачыць эксперт. Дастаткова падарваць адну рэйку, на якой вагоны трымаюцца на павароце, і цягнік вылеціць наперад. Але каб такое здарылася, падарваць трэба вонкавую рэйку павароту, а дыверсант падарваў унутраную.

Гэта магло выратаваць цягнікі, якія праязджалі праз месца падрыву. Мясцовыя жыхары расказвалі паліцыі пра гук, падобны да выбуху, яшчэ вечарам суботы — а пашкоджанне выявілі раніцай нядзелі. З паведамленняў у польскіх медыях вынікае, што нешта падазронае, як раскол рэйкі, выявіў механік міжгародняга цягніка, які праехаў праз пашкоджаны ўчастак на вялікай хуткасці. 

Вуйціньскі дапускае, што выбух мог быць занадта слабы, каб разбурыць рэйку, або выбухоўка была закладзеная няправільна. Магчыма, толькі пасля праезду некалькіх цягнікоў адарваўся заўважны кавалак рэйкі. 

Дональд Туск і кіраўнікі польскіх сілавых структураў на месцы дыверсіі. Фота: MSWiA / X

Выбух несумненна быў, кажа Вуйціньскі. Некаторыя каментатары ў інтэрнэце здзіўляліся таму, што на месцы выбуху не раскіданыя камяні. Эксперт даводзіць: рэйкі насамрэч крохкія — не трэба моцнага зараду, каб іх разрэзаць, нібы нажніцамі. 

Найпрасцейшую выбухоўку можна зрабіць у хатніх умовах, нагадвае эксперт. Для гэтага не трэба быць інжынерам — кожны, хто прайшоў вайсковую службу, мусіць мець пэўныя веды падрыўной справы. Вуйціньскі не выключае, што замоўнік мог перадаць выканальніку як інструкцыі вырабу выбухоўкі, так і самі выбуховыя рэчывы. 

Калі будуць выяўленыя замоўнікі і выканальнікі, то гэткую дыверсію можна трактаваць як акт вайны, лічыць Вуйціньскі. Але паўстае праблема інтэрпрэтацыі. 

«Дастаткова паслухаць палітыкаў, колькі штодня мы маем кібератак на любую магчымую інфраструктуру: ваду, газ, электрычнасць, цяпер і чыгунку, — пералічвае ён. — Колькі людзей, што супрацоўнічалі з расейскімі ФСБ і ГРУ, з КДБ Беларусі, затрымалі нашыя службы. А гаворка толькі пра некалькі адсоткаў, бо астатнія любяць цішыню.

Гледзячы на маштабы, можам сказаць, што мы на вайне. Можа, тут яшчэ няма расейскіх танкаў, але цяпер вайна выглядае інакш, і гэта адзін з яе элементаў».

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што падазраваныя — двое грамадзянаў Украіны, якія супрацоўнічалі з расейскай Федэральнай службай бяспекі і здолелі пакінуць Польшчу. Некаторыя ў Польшчы падазраюць у дыверсіі Украіну, хоць папярэдняя версія польскіх уладаў — дзейнасць расійскіх спецслужбаў.

Вуйціньскі адзначае, што вінаваціць Украіну некаторым проста выгадна, дый выкарыстаць для дыверсіі чалавека з Украіны было б зручна. Але эксперт перакананы: калі капнуць глыбей, то выявіцца, што за дыверсіяй стаіць Расея. 

На ягоную думку, Расея хацела паказаць, што можа нанесці ўдар, перадусім выклікаць параліч і паніку. Маўляў, калі б нешта сышло з рэек, гэта было б бонусам. Эксперт не выключае, што няправільную рэйку маглі падарваць наўмысна.

Каментары1

  • Імя
    19.11.2025
    > падарваць трэба вонкавую рэйку павароту, а дыверсант падарваў унутраную

    Дык русня жа. У іх усё так.

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?3

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе5

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд12

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску перавысіў 1800 даляраў2

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ65

Сярэдні гадавы заробак у ЕС вырас на 5,2%, лідзіруе Люксембург. Літва і Эстонія ў сярэдзіне спісу4

Беларус выратаваў у Польшчы жанчыну, што танула ў ледзяной вадзе2

Іран пачынае «пасеў аблокаў», каб змагацца з наступствамі самай сухой восені за апошнія 50 гадоў1

Пад Мінскам пачалі будаваць дом з 18‑метровымі студыямі. Цэны стартуюць ад 35 тысяч даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць