Грамадства77

Памёр прафесар Антон Садоўскі

24 лістапада пасля перанесенага кардыёэмбалічнага інсульта памёр прафесар кафедры дыферэнцыяльнных ураўненняў і сістэмнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук Антон Садоўскі. Яму быў 81 год.

Антон Садоўскі

Антон Садоўскі нарадзіўся 7 лютага 1944 года ў вёсцы Красняны Мядзельскага раёна. У 1966 годзе скончыў з адзнакай матэматычны факультэт БДУ.

З 1967 па 1982 гады працаваў у БДУ, прайшоўшы шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дацэнта кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі. З 1982 па 1999 гады працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, дзе быў дацэнтам і прафесарам кафедры матэматычнага аналізу, выконваў абавязкі кіраўніка кафедры. З 1999 года працаваў прафесарам кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу БДУ.

У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1996‑м — доктарскую. У 2006‑м яму было прысвоена званне прафесара.

Навуковыя інтарэсы Садоўскага — якасная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў. Ён распрацаваў метады рашэння праблемы цэнтра і фокусу для аналітычных сістэм, у тым ліку для сістэм з нільпатэнтным цэнтрам і кубічнай сістэмай нелінейных ваганняў Куклеса. Вынікі ягоных даследаванняў атрымалі шырокае прызнанне ў матэматычнай супольнасці.

Вядомымі ў беларускім грамадстве сталі і ягоныя дзеці — журналістка Марыя Садоўская-Камлач і экс-дыпламат Андрэй Садоўскі. 

Каментары7

  • feafania
    24.11.2025
    Антон Паўлавіч выклад у мяне матэматычны аналіз - усе 2,5 гады па-беларуску. Нават калі хтосьці з нашай групы папрасіў яго перайсьці на расейскую, матывуючы тым, што Лукашэнка ўжо дазволіў не выкладаць па-беларуску, ён адмовіўса. І яго курс цалкам супярэчыў выказваньням грамадзяніна Лукашэнкі, што вышэйшую матэматуку немажліва выкладаць па-беларуску. Я дагэтулькі захоўваю свае канспекты з ягонымі лекцыямі па матэматычным аналізе.
  • даведка
    25.11.2025
    Присутствовал ли уважаемый профессор на пятничном разносе учёных Лукашенко?
  • бурак
    25.11.2025
    feafania, Если задача высшей математики - абы было, як у Нигерии, то да, вышэйшую матэматыку можно и па-беларуску и на диалекте Тумбо Юмбо, всё равно никто не понимает и никто ни с кем не общается. Если цель - двигать науку вперед, не мусолить одно дифуравнение в год, а система - то руский, французский и английский - были языками математики в 20 веке, а сейчас остался только английский. Судя по тому, что вы бережете рукописные тексты и вся белоруская вышэйшая математика надиктовывалась, как в средние века - цель как раз абы было. Ну а что, зачэм эци интэгралы. Яны што, ураджай бульбы увеличат.

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?7

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў8

«Мануэла Лукашэнка». У Германіі кіраўніцу рэгіёна абразілі параўнаннем з беларускім дыктатарам5

Рудзік — беларускім палітыкам з польскімі пашпартамі: Балатуйцеся не ў КР, а ў польскі Сейм27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?7

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць