Грамадства22

У Гомелі падчас аперацыі на сэрцы памёр Іван Афанасьеў

На 63‑м годзе жыцця памёр Іван Афанасьеў — загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Гэта адбылося падчас аперацыі на сэрцы, піша «Белка». 

Ва ўніверсітэце Іван Мікалаевіч працаваў больш за сорак гадоў. Ён сам быў выпускніком гэтай ВНУ, пачаў працаваць выкладчыкам, а з 2004 года займаў пасаду загадчыка кафедры.

«Для калег і студэнтаў Іван Мікалаевіч застанецца ў памяці як таленавіты літаратуразнаўца, захоплены даследчык, творчая асоба, мудры чалавек, гатовы падтрымаць у цяжкую хвіліну, і бясконца адданы сваёй справе спецыяліст», — гаворыцца ў паведамленні роднага для Івана Афанасьева факультэта.

«Да студэнтаў ён заўсёды звяртаўся на «вы» і толькі па імені і імені па бацьку. Яго называлі душой і сумленнем філфака — і гэта праўда. Думаю, многія яго запомнілі сапраўдным інтэлігентам і самым добрым выкладчыкам філфака. Аднойчы ён паставіў мне «добра» за абсалютна выдуманы пераказ твора. Сказаў — за кемлівасць», — падзялілася ўспамінамі яго былая студэнтка Вольга Махунова.

Развітанне з Іванам Афанасьевым адбудзецца 23 лістапада а 11‑й гадзіне ў храме Іверскай іконы Божай маці (Гомель, вул. Быхаўская 110).

Каментары2

  • даведка
    23.11.2025
    Знаю много случаев за последней время, когда люди умерли в результате операции.
  • атветка на даведку
    23.11.2025
    даведка, так ведь в госучреждения теперь 6ерут только верных или максимально покорных режиму, хоть и криворуких, а остальным - запрет на профессию и выдавливание из страны.

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца9

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата наблізілася да 5600 даляраў за унцыю

«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі

Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?1

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

Расіяне за дзень страцілі два самалёты5

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой54

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы7

Наступны раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе без ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца9

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць