Свет

Вярхоўны суд Расіі абвясціў Фонд барацьбы з карупцыяй тэрарыстычнай арганізацыяй

Вярхоўны суд РФ абвясціў амерыканскую юрыдычную асобу Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага «тэрарыстычнай арганізацыяй» і забараніў яго дзейнасць на тэрыторыі Расіі, паведамляе «Інтэрфакс».

Фонд барацьбы з карупцыяй заснаваў Аляксей Навальны, які загінуў у расійскай калоніі 16 лютага 2024 года. Фота: Contributor / Getty Images 

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядаў вярхоўны суддзя Алег Няфёдаў. Сярод іншага ён вядомы тым, што абвясціў у Расіі экстрэмісцкімі неіснуючыя «міжнародны рух ЛГБТ» і «міжнародны рух сатанізму». Ён таксама раней адхіляў тры пазовы Аляксея Навальнага да Міністэрства юстыцыі РФ.

Каманда Аляксея Навальнага апублікавала заяву, у якой пракаментавала рашэнне Вярхоўнага суда РФ: «Гэта палітычная тэхналогія расійскіх уладаў: абвясціць ворагам дзяржавы кожнага, хто перашкаджае красці і весці бясконцую вайну. Мы не тэрарысты, і гэта разумеюць усе. Гэта разумеем мы і нашы прыхільнікі. Гэта выдатна разумеюць і тыя, хто падпісвае такія рашэнні. Тэрарыстамі з’яўляюцца Уладзімір Пуцін і яго прыхвасні — людзі, якія развязалі вайну, забіваюць мірных жыхароў і палітычных апанентаў, кідаюць людзей у турмы».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ18

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі7

«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул23

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА1

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове33

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ18

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць