Сэрвіс «A1 Таксі» пачаў сваю работу ў Магілёве. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.

Фота: А1 Таксі
Таксі ад A1 стартавала ў Мінску 1 мая, і ад самага пачатку планавалася яго пашырэнне ў іншыя гарады.
Першым горадам пасля Мінска стала Мар’іна Горка, дзе сэрвіс запрацаваў 18 верасня, а затым 26 верасня паслугі «A1 Таксі» сталі даступныя ў Оршы.
З 22 лістапада Магілёў стаў чацвёртым горадам, дзе можна скарыстацца паслугамі «A1 Таксі».
Каментары