Грамадства22

Памёр Генадзь Пашкоў

Памёр беларускі паэт, былы шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Генадзь Пашкоў. Яму было 77 гадоў.

Генадзь Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 года ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна. Вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ.

Працаваў на Беларускім радыё, у часопісе «Полымя» (з 1972 года: загадчык рэдакцыі, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара), у апараце ЦК КПБ, рэдагаваў часопісы «Тэатральная Беларусь» і «Цэнтральная газета».

З лютага 1996 па 2008 год быў дырэктарам выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, а ў 2008—2016 гадах — першым сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць Генадзя Пашкова пачалася ў 1967 годзе. Ён выдаў зборнікі паэзіі для дарослых «Кляновік», «Дыстанцыя небяспекі», «Зямлю слухаю»; «Журавінавы востраў» і іншыя, а таксама для дзяцей: «Дзяўчынка з блакітным мячыкам», «Пціч», «Зорнае поле» і іншыя. Таксама ён аўтар кніг нарысаў «Будзень як свята» і «Палескія вандроўнікі».

Акрамя таго, Пашкоў аўтар дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…»

За лірыка-дакументальную аповесць «Палескія вандроўнікі» Генадзь Пашкоў у 1998 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. У 2013 годзе яму было прысвоена званне Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Каментары2

  • Абсалютна
    02.12.2025
    Быў абсалютна не на сваім месцы ў Беларускай энцыклапедыі. Бездарны кіраўнік, усё ляснулася.
  • Станиславович
    02.12.2025
    Вечный покой рабу Божьему Геннадию,упокой душу его.

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму21

Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць