Грамадства

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч

У нядзелю вечарам паветраная прастора над Віленскім аэрапортам была зачынена з-за зафіксаваных кантрабандных шарыкаў, што заляцелі з Беларусі ў Літву, паведаміла кіраўніцтва аэрапорта ў Facebook. Абмежаванні ўвялі з 18:09, а знялі ў 5 гадзін раніцы, пiша LRT. 

Віленскі аэрапорт. Фота: сацсеткі аэрапорта

«Абмежаванні паветранай прасторы знятыя а 5 гадзіне раніцы. Усе аперацыі ў Віленскім аэрапорце праходзяць у звычайным рэжыме», — расказалі Літоўскія аэрапорты (LTOU).

«Па першапачатковых даных, рашэнне аб увядзенні абмежаванняў паветранай прасторы было абумоўлена навігацыйнымі адзнакамі, характэрнымі для паветраных шароў, якія рухаліся ў напрамку Вільнюскага аэрапорта», — гаворыцца ў паведамленні аэрапорта.

«Важна адзначыць, што рашэнне па канкрэтным рэйсе прымае авіякампанія. Таму пасажырам, чые планы маглі быць закрануты, варта ў першую чаргу кіравацца інфармацыяй, якая прадастаўляецца іх авіякампаніяй», — адзначае аэрапорт.

Як раней паведамляла BNS, з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы, якая ўзнікла пасля з'яўлення кантрабандных паветраных шароў з Беларусі, Літоўскія аэрапорты (LTOU) звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з просьбай ініцыяваць дасудовае расследаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

Памёр драматург і рэжысёр Том Стопард. Ён быў сябрам беларусаў1

У Расіі масавы збой у працы «Алісы». Ад беларусаў таксама ёсць скаргі5

Лукашэнка ў Амане ўжо цэлы дзень, але мясцовыя ведамствы і СМІ пра гэта маўчаць24

Выбух на ракетнай базе пад Арэнбургам мог быць чарговым няўдалым выпрабаваннем ракеты «Сармат»7

У Беларусі выпусцілі гастранамічную карту краіны. Там ёсць не толькі дранікі6

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць