Улада

Самыя большыя заробкі ў краіне ў галіне нафтахіміі

Розьніца паміж імі - мільён рублёў

У Беларусі большае розьніца ў аплаце працы. Пра гэта сьведчыць агляд «Сацыяльна-эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь за студзень-чэрвень 2006 году», падрыхтаваны Міністэрствам фінансаў. Так, найвышэйшы сярэдні заробак у краіне маюць працаўнікі нафтаперапрацоўчай галіны – блізу 1мільёну 300 тысяч рублёў. Фінансавымі аўтсайдэрамі традыцыйна застаюцца сяляне і мэдыкі: іхную працу дзяржава ацэньвае крыху больш, чым на 300 тысяч рублёў.

За першае паўгодзьдзе налічаны сярэднямесячны заробак у галінах эканомікі Беларусі склаў 557 тысяч рублёў (у эквіваленце каля 270 даляраў). Лідэрамі ў заробках – нафтаперапрацоўчая і банкаўская сфэры, дзе прыбыткі вагаюцца ад 950 тысяч да 1,5 мільёну рублёў. У тры-пяць разоў саступаюць ім заробкі ў сельгасвытворчасці – няшмат больш за 300 тысяч рублёў. Паміж імі – рабочыя прамысловых прадпрыемстваў з 650 тысячамі рублёў.

Адзін зь лідэраў прафсаюзнага руху Генадзь Быкаў лічыць, што бальшыня людзей насамрэч не зарабляе тых грошай, што атрымлівае ў касах. Паводле Быкава, прыбыткі асноўных валютных донараў («Беларуськалій», два нафтаперапрацоўчыя заводы, Беларускі мэталюргічны завод) дзеляцца паміж астатнімі сфэрамі. Ускоснае пацьверджаньнем гэтаму – нядаўнія разьлікі фінансістаў «Беларуськалію»: рэальныя заробкі шахтараў мусяць складаць не 2 мільёны рублёў, як цяпер, а ў тры разы больш.

(Быкаў:) «Зарабляе рабочы насамрэч 300 тысяч рублёў, а атрымлівае 700 тысяч. І пры гэтым прадпрыемствы паміраюць, засталіся толькі шыльды. А самі гэтыя прадпрыемствы ўжо нічога ня могуць зрабіць, яны зьніклі. І яшчэ адна акалічнасьць: траціна людзей у прамысловай вытворчасьці – пэнсіянэры. Чалавек мае гэтыя 700 тысяч, а яшчэ пэнсіі 250 тысяч. Для Беларусі гэта добрыя грошы».

Самай занядбанай у сэнсе матэрыяльнага дабрабыту застаецца вёска. Пэнсіянэрка са Смаргоншчыны Зінаіда Іванаўна кажа, што пры заробку 250–300 тысяч рублёў чакаць нейкага аднаўленьня цяжка.

(Пэнсіянэрка:) «Старэе вёска, старэе. Тут яшчэ добра, што сылікатны завод недалёка, дык людзі хоць збудаваліся яго коштам. Але завод ужо ўсё: месяц адпрацуе (нават ня месяц, а тыдні два), потым стаіць, зноў папрацуе, стаіць. Людзей, адпаведна, мала ўжо на заводзе, мала атрымліваюць. А моладзь уся разьяжджаецца ў гарады».

Як зазначаюць у Міністэрстве фінансаў, заробная плата на асноўным месцы працы па-ранейшаму ёсьць галоўнай крыніцай прыбытку для бальшыні насельніцтва. Як кажа былы кіраўнік Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч, у такой сытуацыі гіпатэтычнае аб’яднаньне грашовых сыстэмаў у межах так званай саюзнай дзяржавы ўжо непапулярнае – людзі баяцца страціць тое, што маюць.

(Багданкевіч:) «Беларускі рубель цяпер дастаткова стабільны. Стабільнасьць, канечне, досыць умоўная, але ўсё ж стабільнасьць яго нічым ня горшая, чым у расейскага рублю. А якая ёсьць неабходнасьць пераходзіць на замежную валюту з рызыкай страціць суверэнітэт? Найперш эканамічны. У нас і ўзровень заробкаў, і цэнаўтварэнне іншае, і канкурэнцыі ў нас такой няма пры дзяржаўнай падтрымцы ў галіне коштаў і вытворчасьці, чаго няма ў Расеі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць