Суадносіны даляра і еўра дакаціліся да 1,23 — антырэкорд за чатыры гады!
Еўра ўжо не проста апускаецца, ён ляціць уніз. Курсы валют, абвешчаныя Нацбанкам на заўтра, засведчылі падзенне еўра яшчэ на 60 рублёў. Цяпер афіцыйны курс складае 3686,25 рубеля.
З пачатку года курс еўра апусціўся больш чым на 10%.
Даляр на фоне еўра змяняецца зусім нязначна. Ён падрос на 5 рублёў і ўшчыльную падыйшоў да псіхалагічнай мяжы ў 3000 рублёў — даляр ацэньваецца ў 2995 рублёў.
Суадносіны валют склалі 1,23 і тым самым дасягнулі чатырохгадовага мінімума.
Калі ўлічыць, што патаннеў яшчэ і расійскі рубель, нядзіўна, што валютны кошык апусціўся ніжэй за ранейшы ўзровень. Узровень рэвальвацыі з пачатку года склаў 1,08%.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары