Свет33

У Еўропе прызналі тэрарыстамі іранскіх вартавых ісламскай рэвалюцыі

Еўрапейскі саюз афіцыйна прызнаў іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) тэрарыстычнай арганізацыяй. Такое рашэнне прыняла Рада міністраў замежных спраў ЕС у адказ на жорсткае падаўленне масавых пратэстаў у Іране, падчас якіх былі забітыя тысячы людзей.

Фота ілюстрацыйнае

Адначасова Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 19 грамадзян Ірана і 12 арганізацый і кампаній. З іх 15 чалавек і шэсць фірмаў пакараныя за ўдзел у задушэнні пратэстаў, а астатнія — за дапамогу Расіі ў вайне супраць Украіны.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заявіла, што рэпрэсіі не могуць заставацца без наступстваў. Паводле яе слоў, рэжым, які забівае ўласных грамадзян, непазбежна ідзе да самаразбурэння. Асноўнай прычынай уключэння КВІР у спіс тэрарыстычных арганізацый стала менавіта жорсткае падаўленне пратэстаў, што прывяло да масавых ахвяр.

Гэтае рашэнне станоўча ацанілі ў Ізраілі. Міністр замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар адзначыў, што такі крок істотна ўдарыць па дзейнасці КВІР у Еўропе, нанясе яму эканамічную шкоду і стане важным сігналам для іранцаў, якія змагаюцца за сваю свабоду.

Масавыя пратэсты ў Іране пачаліся 28 снежня 2025 года і распаўсюдзіліся па ўсіх правінцыях краіны. Спачатку людзі выходзілі з-за эканамічнага крызісу, але з цягам часу пратэсты набылі палітычны характар — з лозунгамі супраць улады і заклікамі да аднаўлення манархіі.

Паводле звестак праваабаронцаў, у выніку задушэння пратэстаў загінулі не менш за 5848 чалавек. Большасць з іх былі ўдзельнікамі акцый, сярод загінулых таксама дзясяткі дзяцей. Тысячы людзей атрымалі цяжкія раненні, а больш за 41 тысячу чалавек затрымалі.

Каментары3

  • Марцін
    29.01.2026
    Колькі ж гэтым клептакратам спатрэбілася часу і ахвяраў. А раней усё добра было ў Іране? Разам рэзалюцыі прымалі ў ААН супраць Ізраілю.
  • Праходзіў побач
    30.01.2026
    А губазік так і не прызналі, бо, маўляў, "дзяржаўная структура, немагчыма дзяржаўныя органы прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй". Але квір таксама дзяржаўная арганізацыя, і, вось, прызналі.
  • Пол шестого у европы
    30.01.2026
    Не прошло и 40 лет. Но все равно реакция слабая. Где твоя потенция Европа?

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць