У Санта-Клары (Каліфорнія) 8 лютага адбыўся фінал Супербоўла-2026 — галоўнай спартыўнай падзеі года ў амерыканскім футболе.

У матчы за чэмпіёнскі тытул Нацыянальнай футбольнай лігі сустрэліся «Сіэтл Сіхокс» і «Нью-Інгленд Пэтрыётс». Гульня завяршылася разгромнай перамогай «Сіэтла» з лікам 29:13.
«Сіхокс» дамінавалі на працягу ўсяго матчу, выйграўшы ўсе чатыры чвэрці — 3:0, 6:0, 3:0 і 17:13.
Каманда ўпэўнена кантралявала ход сустрэчы і не дазволіла саперніку навязаць барацьбу.
Самым каштоўным гульцом матчу быў прызнаны гулец «Ястрабаў» Кенэт Уокер, які набраў 135 ярдаў на вынасах.
Перад пачаткам сезона «Сіхокс» не ўваходзілі ў лік прэтэндэнтаў на тытул, а год таму каманда са штата Вашынгтон не трапіла ў плэй-оф.
Супербоўл з'яўляецца галоўнай спартыўнай падзеяй года ў ЗША, а эфір з’яўляецца самай дарагой пляцоўкай для рэкламы: за 30 секунд экраннага часу кампаніі плацяць ад $8 да 10 млн, а ўвесь рэкламны інвентар распрадаецца за паўгода да самага мерапрыемства.
Хэадлайнерам Super Bowl стаў пуэртарыканскі рэпер Bad Bunny, які ўжо ў мінулую нядзелю выйграў «Грэмі». Перад матчам амерыканскі гімн выканаў Чарлі Пут.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары