У Адзіным рэестры пустых дамоў Беларусі — каля 49 тысяч будынкаў
На 11 лютага ў Адзіным рэестры пустых дамоў, які быў створаны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці ў 2023 годзе, налічваецца каля 49 тысяч аб’ектаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Мікалай Бабёр падчас прэс-канферэнцыі.

Па словах чыноўніка, мясцовыя органы ўлады спачатку шукаюць магчымых уласнікаў або праваўладальнікаў такіх дамоў. Калі ўладальнікаў не знаходзяць, будынкі пераходзяць у камунальную ўласнасць або выстаўляюцца на продаж. Частку з іх можна набыць нават за адну базавую велічыню (у 2026 годзе гэта 45 рублёў).
У 2025 годзе, як адзначыў Мікалай Бабёр, у гаспадарчы абарот удалося ўключыць каля 7 тысяч пустых дамоў. З іх 2 тысячы былі прададзеныя, у тым ліку частка — за адну базавую велічыню (42 рублі на той момант).
Яшчэ 5 тысяч будынкаў знеслі, бо яны не падлягалі аднаўленню і не ўяўлялі цікавасці для продажу або выкарыстання.
Каментары