Улада

Мінюст лічыць недапушчальным зацягванне разгляду пазову да Расіі аб пошлінах на нафтапрадукты

Міністэрства юстыцыі Беларусі заявіла пра недапушчальнасць зацягвання Эканамічным судом СНД разгляду пазову да Расіі аб пошлінах на нафтапрадукты.

У паведамленні, размешчаным 24 мая на сайце Мінюста, адзначаецца, што 18—19 мая адбылося распарадчае пасяджэнне калегіі Эканамічнага суда СНД, прысвечанае «разгляду справы па заяве ўрада Беларусі аб неправамернасці збірання расійскім бокам вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь». Калегія «вырашыла працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разбору ў межах распарадчага пасяджэння, якое прызначана на 22 чэрвеня».

Міністэрства юстыцыі выступае «катэгарычна супраць гэтага рашэння суда» і заяўляе, што яно супярэчыць рэгламенту суда.

«У адпаведнасці з пунктам 61 рэгламенту калегія суда не пазней за трыццаць дзён пасля прыняцця справы да судаводства праводзіць распарадчае пасяджэнне, паводле вынікаў якога выносіць пастанову, у якой павінен быць названы, акрамя іншага, час асноўнага пасяджэння суда. Заява ўрада Рэспублікі Беларусь была прынята да судаводства 21 красавіка. Суд абавязан быў да 21 мая г.г. прызначыць дату правядзення першага пасяджэння для разгляду справы па сутнасці», — гаворыцца ў заяве.

Рашэнне суда аб правядзенні распарадчага пасяджэння 22 чэрвеня і «невызначэнне даты асноўнага разгляду спрэчкі» супярэчыць рэгламенту і «безгрунтоўна зацягвае судовы працэс».

Мінюст адзначае, што беларускі бок своечасова падаў паводле запыту суда ўсе неабходныя для разгляду справы дакументы, а таксама шэраг «іншых дакументаў, неабходных для аб'ектыўнага разгляду спрэчкі». «У сваю чаргу патрабаванні суда ігнаруюцца расійскім бокам (яе водзыў на беларускі пазоў да гэтага часу не пададзены). Але нават гэта не можа з'яўляцца падставай для неўстанаўлення даты асноўнага пасяджэння суда», — гаворыцца ў дакуменце.

Міністэрства юстыцыі «накіравала адпаведны зварот» у суд з просьбай вярнуцца да разгляду пытання аб даце асноўнага пасяджэння. «На нашу думку, з улікам відавочнага працягу парушэння расійскім бокам сваіх міжнародных абавязацельстваў зацягванне судовага працэсу недапушчальна», — адзначаецца ў заяве

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам14

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць