Улада33

У Віцебску забаранілі паветраных зьмеяў

16 верасьня у Віцебску плянавалі правесьці фэстываль паветраных зьмеяў «Сьвята ветру».

16 верасня у Віцебску планавалі правесці фестываль паветраных змеяў «Свята ветру».

Гэты фэст нарадзіўся стыхійна некалькі гадоў таму. Творчая моладзь і студэнты ладзілі яго двойчы на год – увесну ды ўвосень – за горадам, на так званай Касцюковай гары, невялічкай пустцы побач з закінутай воданапорнай вежай. Аніякай палітычнай афарбоўкі «Свята ветру» ніколі не мела. Моладзь збіралася, каб павыхваляцца самаробнымі змеямі, пагуляць, а часам і падурэць, як у дзяцінстве. З цягам часу фэст набываў усё большую папулярнасць. У суботу да Касцюковай гары з’ехаліся каля паўтары сотні чалавек з паветранымі змеямі, гітарамі ды папяровымі крыламі. А на гары іх сустрэлі супрацоўнікі міліцыі.

Міліцыянты прапанавалі моладзі разысціся па хатах, пагражаючы штрафам у 50 базавых велічынь. На пытанне «чаму?» канстатавалі, што фэст з’яўляецца несанкцыяваным мерапрыемствам у… грамадскім месцы. Каб яго правесці, трэба было падаць заяву ў выканкам за два тыдні, атрымаць дазвол, арганізаваць пажарную бяспеку ды магчымасць медычнай дапамогі. Ўсіх, хто хацеў прыняць удзел у «Свяце ветру», міліцыянты адзнялі на відэа. Памкнуліся агледзець рэчы ў некаторых з прысутных, але не знайшлі ні спіртнога, ні забароненай сімволікі. У прыватнай размове адзін з міліцыянтаў параіў хлопцам і дзяўчатам адпачываць у горадзе і не збірацца такім натоўпам.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Фота часопіса «Идиот»

Глядзі яшчэ:

Фотарэпартаж з забароненага сьвята на «Народных навінах Віцебску»

Як праходзіла сьвята ветру ў 2005-м годзе. Фотасправаздача часопіса «Идиот»

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?16

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы раскрытыкаваў рашэнне Польшчы ўвесці памежны кантроль5

Прапагандыстам удалося сарваць вечарыну памяці Ларысы Геніюш у Мінску3

«Гэта зусім іншы пад'езд». Беларусы скардзяцца на фармальную працу службы 115.бел1

Беларус расказаў, колькі можна зарабіць на клубніцах у Швецыі10

Польшча аднавіла кантроль на мяжы з Літвой. Што там цяпер адбываецца?

Пуцін паслаў у Баку вырашаць канфлікт з Аліевым свайго былога ад'ютанта

У Расіі арыштавалі за карупцыю былога намесніка кіраўніка Расгвардыі4

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?16

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць