Грамадства

Вячаслава Сіўчыка засудзілі на 10 сутак

Вячаслаў Сіўчык і ягоная адвакатка Вера Страмкоўская будуць абскарджваць прысуд у гарадзкім судзе Менску.

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Іна Шэйко прысудзіла да 10 сутак адміністрацыйнага арышту Вячаслава Сіўчыка за удзел у несанкцыянаваным мітынгу 22 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы. Вячаслаў Сіўчык і ягоная адвакатка Вера Страмкоўская будуць абскарджваць прысуд у гарадзкім судзе Менску.Вячаслава Сіўчыка даставілі ў суд з турмы на Акрэсьціна, дзе ён знаходзіўся ад 12 верасьня. Палітык распавёў, што сядзеў у перапоўненай камэры №13.

Разгляд справы Вячаслава Сіўчыка адбываўся ў новым будынку суду Цэнтральнага раёну Менску на вуліцы Кірава — раней у ім знаходзіўся Беларускі гуманітарны ліцэя імя Якуба Коласа.

Спадар Сіўчык быў затрыманы у сакавіку ў намётавым лягеры на Плошчы, але са спэцпрымальніка яго даставілі ў шпіталь, бо ён скардзіўся, што быў моцна зьбіты. Пасьля ён знаходзіўся за мяжой, а тым часам 19 траўня судзьдзя Цэнтральнага райсуду Аляксей Бычко прыняў рашэньне аб адміністрацыйным арышце Вячаслава Сіўчыка на 10 сутак.

12 верасьня ён быў затрыманы ў цэнтры Менску і зьмешчаны ў турму на Акрэсьціна. На мінулым тыдні выканаўца абавязкаў старшыні Менскага гарадзкога суду адмяніў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі, паводле якога Вячаслаў Сіўчык быў пакараны 10-сутачным арыштам, і перадаў справу Вячаслава Сіўчыка іншаму судзьдзі Цэнтральнага раёну, які сёньня вынес гэткі ж прысуд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць