Эканоміка

МЗС: Беларусь хоча ў Мытны саюз

Беларусь, Казахстан і Расія працуюць над урэгуляваннем рознагалоссяў у рамках Мытнага саюза.

Беларусь, Казахстан і Расія працуюць над урэгуляваннем рознагалоссяў у рамках Мытнага саюза, і беларуская пазіцыя застаецца нязменнай. Пра гэта заявіў прэс‑сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных на брыфінгу 3 чэрвеня ў Мінску.

«Мы — актыўныя прыхільнікі інтэграцыі і працягваем рэалізоўваць дамоўленасці, дасягнутыя на трохбаковым узроўні», — падкрэсліў Савіных.

Паводле яго слоў, дамоўленасці, дасягнутыя Расіяй і Казахстанам на сустрэчы ў Санкт‑Пецярбургу, «не супярэчаць і не перашкаджаюць развіццю трохбаковага трэка».

Як патлумачыў прэс‑сакратар, Мінск зыходзіць з таго, што «выключэнні і абмежаванні мытнага рэжыму сур’ёзна выпустошваюць каштоўнасць Мытнага саюза». «Мы заклікаем бакі працягнуць намаганні па ўрэгуляванні сітуацыі», — сказаў Савіных.

Ён падкрэсліў, што да перамоўнага працэсу «беларускі бок падыходзіць адкрыта, зацікаўлена, з высокім узроўнем матывацыі». «Мы будзем зыходзіць з таго, што працэс закончыцца паспяхова», — сказаў прэс‑сакратар.

Акрамя таго, Савіных адзначыў важнасць і пазітыўнасць канферэнцыі, што завяршылася ў Нью‑Ёрку 28 мая, па разглядзе дзеяння Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

«Вынікам канферэнцыі стала прыняцце дакумента, у якім утрымліваецца аналіз функцыянавання дагавора за пяцігадовы перыяд, а таксама высновы і рэкамендацыі наконт далейшых захадаў па ўмацаванні трох асноўных кампанентаў дагавора: нераспаўсюджванне, раззбраенне і мірнае выкарыстанне атамнай энергіі. Беларусі бок вітае дэталёвы план дзеянняў па ядзерным раззбраенні, у якім адзначана, што ядзерныя краіны павінны няўхільна выконваць гарантыі бяспекі, прадастаўленыя дзяржавам, якія не валодаюць ядзернай зброяй, або прадастаўляць такія гарантыі, калі гэта не было зроблена раней», — сказаў Савіных.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»5

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць