Свет11

Прэм'ер Вугоршчыны: Мы хлусілі раніцай і вечарам

Тысячы ўдзельнікаў антыўрадавых дэманстрацыяў у Будапэшце, якія патрабуюць адстаўкі прэм'ера Фэрэнца Дзюрчані Ferenca Gyurcsanya, уварваліся ў ноч з панядзелку на аўторак у гмах дзяржаўнай тэлевізіі. Маці Ванханэн (Matti Vanhanen), прэм'ер Фінляндыі, якая ў гэтым паўгодзьдзі старшынствуе ў ЭЗ, сказаў у аўторак раніцай, што пратэсты ў Будапэшце зьяўляюцца ўнутранай справай Вугоршчыны і Эўразьвяз пакуль што ня будзе распачынаць ніякіх дзеяньняў.

Тысячы ўдзельнікаў антыўрадавых дэманстрацыяў у Будапэшце, якія патрабуюць адстаўкі прэм'ера Фэрэнца Дзюрчані Ferenca Gyurcsanya, уварваліся ў ноч з панядзелку на аўторак у гмах дзяржаўнай тэлевізіі. Маці Ванханэн (Matti Vanhanen), прэм'ер Фінляндыі, якая ў гэтым паўгодзьдзі старшынствуе ў ЭЗ, сказаў у аўторак раніцай, што пратэсты ў Будапэшце зьяўляюцца ўнутранай справай Вугоршчыны і Эўразьвяз пакуль што ня будзе распачынаць ніякіх дзеяньняў.

Паводле вугорскай агенцыі друку MTI, у сутычках з паліцыяй было паранена каля ста чалавек. Сярод параненых таксама шмат паліцыянтаў.

Паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ і водныя гарматы для разгону натоўпу. У раёне будынку тэлевізіі - адкуль прыватны тэлевізійны канал Hir TV, зьвязаны з цэнтраправай групоўкай Fides, робіць непасрэдныя справаздачы з дэманстрацыяў - згарэла шмат машын, разбураныя вітрыны крамаў і уваходы ў банкі.

Гэта першы такога роду пратэст з часоў падзеньня камунізму ў Вугоршчыне.

Прэм'ер: Мы хлусілі, каб утрымацца ўва ўладзе

Маніфэстацыі супраць кіраўніка ўраду трывалі ў вугорскай сталіцы ад нядзельнага вечару. У той дзень па радыё перадалі запіс, на якім прэм'ер кажа партыйным калегам, што яго ўрад падчас папярэдняга тэрміну хлусіў пра стан дзяржавы і эканомікі, каб толькі ўтрымацца ўва ўладзе.

Штурм будынку тэлевізіі, эвакуацыя пэрсаналу

У ноч з панядзелку на аўторак мірная дэманстрацыя каля парляманту перарасла ў сутычкі з паліцыяй пад будынкам дзяржаўнай тэлевізіі. Група дэманстрантаў - паводле розных крыніцаў ад 50 да ста чалавек - якія хацелі перадаць пэтыцыю маніфэстантаў, здолела ўварвацца ў гмах. Тэлевізія спыніла трансляцыю, пэрсанал стараўся выбрацца з будынка.

Прэм'ер Дзюрчані (Gyurcsyany) сказаў у аўторак, што загадаў паліцыі прымяняць "усе магчымыя сродкі", каб вярнуць спакой. Раніцай павінна сабрацца Рада нацыянальнай бясьпекі, якая абмяркуе далейшыя крокі.

Дэманстранты, між якіх былі таксама і сябры крайніх правых груповак, атакавалі помнік савецкім жаўнерам, што стаяў каля гмаху тэлевізіі. Нехта з маніфэстантаў крычаў "56!", заклікаючы да крывава задушанага вугорскага паўстаньня 1956 г.

Урад заклікае да дэбатаў. Апазыцыя аб'яўляе байкот

Дзюрчані Gyurcsany прапанаваў у аўторак правесьці парляманцкія дэбаты, каб ацаніць палітычную сытуацыю ў краіне. Аднак апазыцыя з правай партыі Fidesz яшчэ раней абвесьціла, што з пратэсту супраць кіраўніка ўраду будзе байкатаваць паяседжаньне парляманту, заплянаванае на аўторак. Дэпутаты павінны былі абмеркаваць на паседжаньні вынікі ста дзён кіраваньня Дзюрчані.

У панядзелак вечарам Fidesz аб'явіла пра "поўную салідарнасьць" з маніфэстантамі.

Дзюрчані Gyurcsany прызнаў ў нядзелю, што запіс, які быў зроблены ў траўні, дзе ён непрыстойнымі выразамі казаў пра тое, што ўрад два гады хлусіў, каб выйграць выбары, праўдзівы.

Кароткія фрагмэнты гэтага запісу першым выпусьціла ў сьвет вугорскае грамадзкае радыё ў нядзелю.

Запіс быў зроблены 26 траўня на закрытым паседжаньні дэпутатаў ад сацыялістычнай партыі, месяц пасьля перамогі на выбарах Сацыялістычнай партыі і Саюзу вольных дэмакратаў. На той нарадзе Дзюрчані сказаў, што ўрад ня мае выбару - павінен правесьці глыбокія рэформы падчас другога тэрміну, пасьля 18 месяцаў хлусьні, якая характарызавала час, калі ён быў прэм'ерам, і чатыры гады кіраваньня сацыялістаў.

"Мы хлусілі раніцай, і мы хлусілі вечарам" - сказаў ён падчас 25-хвіліннай прамовы, у якой не бракавала вульгарных выразаў.

ЭЗ: Пратэсты ў Будупэшце - ўнутраная справа Вугоршчыны

Эўразьвяз лічыць пратэсты ў Будапэшце ўнутранай справай Вугоршчыны і "прынамсі сёньня" ня будзе распачынаць ніякіх дзеяньняў - сказала ў аўторак Маці Ванханэн, прэм'ер Фінляндыі, якая ў гэтым паўгодзьдзі старшынствуе ў ЭЗ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць