Літаратура11

Раман Абрамчук. Экскурсія для замежнікаў

Вы смяяліся з словаў маіх пра Сапегу,
Што Статут напісаў
Ды мудрэй за сваіх еўрапейскіх калегаў?..

— Вы са Швейцарыі? Вам падаць паліто?
Сіль ву пле, ву, а ля, не падаў… ну і што.
Не прывучаны. Волас узбучаны.
Не прывыкшы. Пароды не той.
Вы смяяліся з словаў маіх пра Сапегу,
Што Статут напісаў
Ды мудрэй за сваіх еўрапейскіх калегаў?
Мне шкада, што не верыце. Бо
Гэта так і было.
Наш Скарына найпершы на гэтых абшарах
Выдаваў свае кнігі… Вы кажаце — мары?
…Але гэтай Пагоні маёй ім было не спыніць
Бо гарэлі падковы.
Яна бегла далей праз сумніўнасці церні,
Я ім закладаў у галовы:

— Вы на Ратушу позірк ледзь кінулі:
«Гэта не ёсць для нас новым».
Але я вам кажу — гэта гонар наш,
Цэнтр, і сэнс, і аснова.
Вам сабораў тутэйшых барока — «чаго тут дзівіцца»?
А для нас гэта скарбы, падмуркі, муры і крыніцы.
Захапіліся серпам і молатам? Што ж, тут такога багата,
Краявідаў такіх не схаваеш: дзесяткі на плошчаў квадратах.
Але горад-утопію мы не будуем нарэшце,
І таму вельмі радыя.
Вось іншае, ешце:
Сэрца горада — наша Няміга ўскудлачаная.
Вытыркаецца кожны будынак. Усё ёсць і ўсяго недастача.
Тут савецкіх прывідаў грувасткіх трывожныя цені,
А пад імі — кавярня, у кавярні за столікам — Ленін.
Пасядае за кавай паважна на сотнях дамоў-муляжоў,
А пад столікам — брудна. Канава.
З яе берагоў
Патыхае касцямі
Ужо сто стагоддзяў-вякоў,
У калектар загнаная.
А над гэтым усім —
Неба
і
Правады скрыжаваныя…

* * *

— Прыязджайце яшчэ, пачастуем мы каваю зноўку вас,
З малаком і вяршкамі з-пад Гомеля, першы клас.
Як сабе, так і вам,
Нашым добрым гасцям.
Пакуль самі сабе не нальём чагось лепшага.
Пакуль нашым жанкам паліто не падам,
Не падам я і вам, нашым звышвыкшталцоным
Замежным сябрам…

Каментары1

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу27

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

Паступіць у Еўропу ўсё яшчэ рэальна. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі 20251

Лукашэнка праводзіць нараду з КДБ15

Мінчук на «Лексусе» таямніча прапаў пад Мінскам. Ніхто не ведае, куды ён дзеўся

Гісторыя мужчыны, які ажаніўся з жанчынай з чатырма дзецьмі7

Агент КДБ, чыё імя было на канверце для Ціханоўскай, мае пашпарт прыкрыцця і катаўся за мяжу18

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

Пракоп'еў і Лібер напісалі ліст да Макса Каржа14

У МЗС расказалі падрабязнасці гібелі беларускай турысткі ў Бураціі

Рубіа: Ключавым элементам заканчэння вайны РФ супраць Украіны будзе пытанне тэрыторый9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу27

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць