Меркаванні11

Справа Байковай як крызіс сістэмы

Чытаючы яе прашэнне да Лукашэнкі, міжвольна прыходзіць параўнанне са сталінскімі часамі. Піша Андрэй Пачобут.

Галадоўка гэта заўжды экстрэмальная форма пратэста, за якой звычайна стаіць адсутнасць іншых магчымасцяў барацьбы за свае права. Наўрад ці былая (?) следчая па асабліваважным справам Генеральнай пракуратуры Святлана Байкова калісьці думала, што і яна будзе вымушана распачаць вось такую адчайную і безнадзейную галадоўку пратэста ў следчым ізалятары.

І хоць галадоўка скончылася нічым (шансаў на перамогу выкарыстоўваючы гэты спосаб следчая не мела ад самога пачатку), дык яна з’явліася сведчаннем зацятасці змагання Байковай за сваю свабоду і гонар.

Для кожнага арышт гэта стрэс, але для таго, хто нядаўна сам садзіў апынуцца ў ролі бяспраўнага арыштанта гэта нешта на кшталту ўдара пад дых. Накаўт. Ужо ў камеры чалавек па троху пачынае прыходзіць у сябе. Пачаткова ёсць надзея на ўплывовых «сяброў», якія дапамогуць і выцягнуць з турмы, але з часам які ідзе ад моманту арышту яна малее.

І тут перад арыштаваным з’яўляецца альтэрнатыва:

«легчы пад следства» і такім чынам выкупіць сабе лепшыя ўмовы ўтрымання ў следчым ізалятары і перспектыву хуткага ўмоўна‑датэрміновага вызвалення ці змагацца з высунунтымі абвінавачваннямі.

Байкова ведае пра колькасць апраўдальных прысудаў у беларускіх судах, пра тое як прымаюцца рашэнні аб працягненні арышту, як атрымоўваюцца доказы, якія пасьля суд лічыць бясспрэчнымі…

І не гледзячы на гэта следчая вырашыла змагацца. Гэта выклікае павагу. Упэўнены будуць спробы звесці гэтую справу да банальнага «за что боролись на то и напоролись». Але паўторны арышт і ўся скандалёзная аточка гэтай справы не пакідае сумневу — ідзе жорсткая барацьба паміж лукашэнкаўскімі бульдогамі ў якой лёс следчай (хай сабе і па асабліваважных справах) з’яўляецца толькі разменнай манетай.

Нічога новага пад Луной няма.

Чытаючы яе прашэнне да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь міжвольна насоўваецца параўнанне з сталінскімі часамі, калі пастаўленыя да сцяны «ворагі народа» з былых камуністаў перад смерцю крычалі: «Жыве таварыш Сталін!»

Уяўляю як у СІЗА КГБ Байкова выводзіла гэтыя радкі:

Созданный государством и его Главой правовой механизм борьбы с преступностью, коррупцией набрал силу и нужные обороты, и я не одинока в своем искреннем, не игривом порыве, в основе которого лежит убеждение в правоте начатой Президентом войны с генералами и рядовыми, совершившими правонарушение. И я все шестнадцать лет была и остаюсь с Президентом на его бескомпромиссных позициях.

Справа Байковай гэта сапраўдны дыягназ. Яна як ніякая іншая (бьюць жа аднаго з іх) паказвае лакейства і бесхрыбетнасць сёняшніх сілавікоў, судоў і ўсяго таго, што прынята называць прававой сістэмай Беларусі.

Яна паказвае, што пасадзіць могуць не толькі апазіцыянера, не толькі таго хто адмовіцца выканаць загад, могуць пасадзіць нават таго хто гэтыя загады будзе бліскуча выконваць. Дастаткова толькі каб у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі неяк па іншам ляглі карты.

І маем — учора «перадавік вытворчасці» — сёння зэк. Панічныя настроі ў чыноўнікаў і салавікоў, іх паралізуючы волю ліпкі страх — сведчанне набліжэння канца «вытрымаласці метала». Гайкі закручаны на столькі, што іх сапраўды можна сарваць. Тады Аляксандар Лукашэнка канчаткова страціць кіравальнасць працэсам. Я, зразумела, не буду ў сувязі з гэтым сумаваць.

Таму, як калісьці казаў рэвалюцыйны практык Уладзімір Ільіч Ленін «правильной дорогой идёте, товарищи».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема1

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА4

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць