Эканоміка

Сідорскі — за актывізацыю супрацоўніцтва з Кітаем

Да канца чэрвеня Беларусь падасць Кітаю прапановы аб стварэнні ў краіне высокатэхналагічных вытворчасцей з удзелам кітайскага капіталу.

Пра гэта на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая Гао Хучэнам 29 чэрвеня ў Мінску паведаміў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Ён нагадаў пра дамоўленасці з кітайскім бокам аб пераносе высокатэхналагічных кітайскіх вытворчасцей на тэрыторыю Беларусі для стварэння магутнай прамысловай зоны. «Гэта праекты, якія заслугоўваюць самай сур’ёзнай увагі», — падкрэсліў Сідорскі.

Паводле слоў кіраўніка ўрада,

беларускі бок ужо падрыхтаваў прапановы аб рэалізацыі праектаў у 12‑13 галінах эканомікі, «дзе кітайскія інвестары маглі б стварыць прадпрыемствы».

На працягу ліпеня беларускія спецыялісты будуць працаваць у Кітаі па ўсіх новых кірунках. Мяркуецца, што на працягу двух‑трох месяцаў бакі правядуць актыўныя перамовы аб рэалізацыі праектаў. »Разлічваем да восені, да візіту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін, стварыць новую перамоўную пазіцыю па высокатэхналагічных вытворчасцях і па пераносе кітайскіх прадпрыемстваў у Беларусь», — падкрэсліў Сідорскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады1

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

Лявончык: На 18 тысяч тых, хто атрымаў дапамогу, было тры крымінальныя справы12

Віленскую кнігарню з беларускімі кнігамі ў Зарэччы затапіла падчас залевы3

У Польшчы пад Эльблангам знік беларус3

Гэтых прафесій не заменіць штучны інтэлект. Беларусы могуць лёгка атрымаць такую адукацыю ў Еўропе3

У ЗША судзяць афіцэра, які выдаваў вайсковыя таямніцы «ўкраінцы» з сайта знаёмстваў1

«Такая праца дыскрэдытуе бязвізавы рэжым». Беларусы сцвярджаюць, што праца беларускіх мытнікаў ганебная для краіны5

Белы дом прызнаў, што Трамп пытаўся ў Зяленскага пра магчымасць «ударыць па Маскве»

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады1

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць